Улада33

У Вярхоўны суд падалі скаргу на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча

Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, кіраўнік ініцыятыўнай групы па яго вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Марына Адамовіч 22 ліпеня падала ў Вярхоўны суд скаргу на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча. 

Нагадаем, рашэнне адмовіць у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча было прынята на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама 20 ліпеня.

Адамовіч паведаміла, што рашэнне пра абскарджанне дзеянняў Цэнтрвыбаркама ёю было прынята 20 ліпеня яшчэ падчас пасяджэння камісіі. «Мы мяркуем, і думаю, што абгрунтавана мяркуем, што нерэгістрацыяй ініцыятыўнай групы парушаныя правы 1.700 грамадзян, якія ўваходзяць у склад ініцыятыўнай групы», — сказала жонка палітыка.

Як зазначыла Адамовіч, у Вярхоўнага суда ёсць тры дні на разгляд скаргі. Паводле яе слоў, у судзе ёй было сказана, што разгляд скаргі можа адбыцца 24 ліпеня. 

Нагадаем, сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, каментуючы 20 ліпеня рашэнне Цэнтрвыбаркама, сказаў: «Я думаю, што група Статкевіча добра разумее, што ніякіх юрыдычных прэтэнзій з іх боку няма і быць не можа. Але я разумею, што гэта палітычны рух, і палітычны рух не заўсёды кіруецца законам. Яны праштурхоўваюць, прасоўваюць сваю палітычную ідэю, для іх гэта больш важна, чым самі выбары. Яны ведаюць, што мы паступілі ў поўнай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам».

Каментары3

Цяпер чытаюць

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?1

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая папулярная мадэль аўтамабіля «Белджы» будзе мадэрнізаваная

У расійскім МЗС назвалі блакаванне беларускіх прапагандыстаў у ютубе «варварствам»11

Венгрыя і Расія ў канцы мінулага года ўзгаднілі 12 пунктаў далейшага збліжэння6

Назвалі імя магчымага стваральніка біткойна7

Беларуса затрымалі на Балі з наркотыкамі: яму пагражае пажыццёвае зняволенне2

Дрыбінскі раён — самы маленькі ў Беларусі — прырасце на 100 квадратных кіламетраў

«Вясну» ўзламалі? Не, гэта фэйк7

Як Пакістан арганізаваў крохкае спыненне агню паміж ЗША і Іранам

Вучняў 10 класа будуць адпраўляць на кругласутачныя палявыя зборы на 10 дзён10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?1

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць