Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Гродна, які прымяніў гвалт у дачыненні да службовай асобы, што выконвала службовыя абавязкі (ч.1 ст.366 КК РБ), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Выпадак адбыўся 10 ліпеня ў 17:30 у будынку суда Ленінскага раёна Гродна.
Раней несудзімы 40-гадовы гарадзенец, незадаволены памерам утрыманых з яго заробку аліментаў, ужыў гвалт у дачыненні да судовага выканаўцы аддзела прымусовага выканання суда Ленінскага раёна Гродна. Утрымліваючы 34-гадовую жанчыну рукой і прыставіўшы да яе шыі нож, выказваў пагрозы забойствам.
Для спынення яго супрацьпраўных дзеянняў прыбылі супрацоўнікі Ленінскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
Улічваючы адмову агрэсіўна настроенай асобы спыніць гвалт і здаць нож, адзін з міліцыянераў зрабіў прыцэльны стрэл з пісталета Макарава ў руку, што трымала нож. Пасля гэтага той быў затрыманы. Куля нанесла падазраванаму павярхоўнае раненне мяккіх тканін, таму шпіталізацыя яму не спатрэбілася.
Следчыя прымянілі ў дачыненні да падазраванага меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Каментары