Грамадства

Магілёўскі журналіст дамогся пакарання супрацоўніка аблсавета

За непрадастаўленне кнігі скаргаў і прапаноў чыноўнік атрымаў штраф у памеры 720 тысяч рублёў.

Магілёўскі карэспандэнт агенцтва БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч дамогся прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці галоўнага спецыяліста Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Яўген Нальгачоў не выдаў журналісту кнігу скаргаў і прапановаў па першым патрабаванні.

Лапцэвіч напісаў скаргу спачатку на імя старшыні Магілёўскага аблсавета, а затым падаў заяву ў міліцыю. У выніку разбіральніцтва Нальгачоў атрымаў ад начальства дысцыплінарнае спагнанне, а ад міліцыі — штраф у памеры чатырох базавых велічынь (720 тысяч рублёў). Сваю віну чыноўнік прызнаў.

Нагадаем, што Уладзімір Лапцэвіч больш за год не можа патрапіць на адкрытыя пасяджэнні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Журналісту не даюць на гэта дазвол з розных прычынаў. Пасля адной з такіх адмоваў Лапцэвіч вырашыў зрабіць запіс у кнізе скаргаў і прапановаў. Раней журналіст мог без праблемаў прысутнічаць на пасяджэннях і асвятляць дзейнасць аблсавета.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

СМІ раскрылі дэталі іранскага плана з 10 пунктаў па перамір’і2

У Пінску прадалі кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў4

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га16

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну23

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць