Улада66

Сяргей Калякін: Гэта выдумка! Ніхто не звяртаўся да мяне з прапановай падтрымаць «ЛНР» і «ДНР»

У апошнім нумары друкаванага органа КПБ «Камуніст Беларусі» змешчаны артыкул «Калякін і ДНР: ватнікі ўступаюць у «СС»? Аўтарам матэрыяла выступіў адказны сакратар газеты, малады літаратар Андрэй Лазуткін. І хоць у загалоўку змешчаны пытальнік, у самім матэрыяле ніякіх сумневаў у аўтара няма. Дарэчы, характэрная і назва рубрыкі «Лицо оппозиции».

Лазуткін абвінавачвае лідара Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна ў тым, што ён забараняе сваім аднапартыйцам выказацца ў падтрымку самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР». Лазуткін гаворыць нават аб магчымым расколе ўнутры «Справядлівага свету».

Мы звязаліся з Сяргеем Калякіным, каб ён пракаментаваў гэты матэрыял у газеце «Камуніст Беларусі». «Выдумка. Ніхто з сяброў партыі не звяртаўся да мяне з прапановай падтрымаць «ДНР» і «ЛНР». А я,натуральна, не накладаў ніякае вета на абмеркаванне гэтай тэмы на пленумах».

Рэдактар сайта «Товарищ online» Дзмітрый Яненка кажа, што тэма Украіны неаднаразова абмяркоўвалася на пленумах «Справядлівага свету». «Усе, хто хацеў, той выказаўся па тэме, - кажа Яненка. – І тым больш ніякіх чыстак не плануецца».

У матэрыяле Лазуткіна сцвярджаецца, што «Справядлівы свет», у адрозненні ад КПБ, не зрабіў ніводнай заявы па сітуацыі ва Украіне, але гэта зусім не адпавядае праўдзе. «Партыя вітае як ўкраінскі суверэнітэт і палітычны кантроль ўкраінскага дзяржавы над усёй яе тэрыторыяй, так і прадастаўленне жыхарам асобных рэгіёнаў Украіны правы на самакіраванне ва ўмовах дэцэнтралізацыі ўлады і культурна-моўную самабытнасць », - выказваліся беларускія левыя ў сваёй заяве.

Была і яшчэ адна заява «Справядлівага свету» па Украіне. «Украінская трагедыя павінна стаць сур'ёзным урокам для беларускіх уладаў і грамадзян Беларусі. Імкненне вырашыць існуючыя ў краіне праблемы з дапамогай сілавых метадаў — гэта шлях да нацыянальнай катастрофы. Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» выступае за тое, каб наспеўшыя ў Беларусі перамены адбыліся мірным шляхам», — падкрэслена ў заяве партыі.

Яшчэ адно абвінавачванне Лазуткіна грунтуецца на тым, што Калякін і кампаніі баяцца выказацца ў падтрымку Камуністычнай партыі Украіны. Але літаральна дзве пстрычкі ў google дазваляюць пераканацца, што гэта не так. Малаверагодна, што Лазуткін не ўмее карыстацца пошукавымі сістэмамі ў інтэрнэце.

«Безумоўна, гэта палітычнае рашэнне, абсалютна прававое, зробленае пад палітычную сітуацыю. Гэты выпадак кажа аб тым, што тыя, хто мае большасць у Вярхоўнай Радзе, хто кіруе Украінай, далёкія ад еўрапейскіх, дэмакратычных каштоўнасцяў, да якіх яны так імкнуцца», — гаварылася ў заяве Калякіна з нагоды роспуску фракцыі КПУ ў Вярхоўнай Радзе Украіны. Пры гэтым варта нагадаць, што ў Калякіна і Сіманенкі не самыя цёплыя адносіны.

«У цэлым у партыі ёсць розныя меркаванні па падзеях ва Украіне, як і ў беларускім грамадстве, - кажа «НН» Сяргей Калякін. – Я не ведаю дзеля чаго з’явіўся гэты матэрыял. Магчыма, гэта такі званочак перад прэзідэнцкімі выбарамі. Хаця тэма Украіны даволі слізкая, таму нехта спрабуе зарабіць сабе ў гэтым пункты».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць