Грамадства1818

Сёння — Дзень Волі: у Мінску пройдзе традыцыйная акцыя, пачатак шэсця а 16-й

Дзень Волі ў 2012 г., фота Сяргея Гудзіліна.

25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Першы раз у новай гісторыі наш народ заявіў тады пра сваё права на дзяржаву.

Што б ні верашчала прапаганда, беларусы павінны памятаць гэтую дату, калі яны беларусы. У 1918 быў пакладзены пачатак.

Гісторыя ХХ стагоддзя дае нам ясную навуку. Калі Беларусь пастановіць, ніхто не стрымае яе ў жаданні збудаваць свой моцны і зручны еўрапейскі дом. Такі, які ў ХХ стагоддзі ўзвялі фіны, эстонцы, чэхі… Але для гэтага трэба мудрасць і нацыянальнае адзінства.

25 Сакавіка грамадствам традыцыйна адзначаецца Дзень Волі. На афіцыйным узроўні гэта дата ў краіне не святкуецца.

Прадстаўнікі грамадскасці маюць правесці традыцыйнае шэсце і мітынг у Мінску. Вулічныя акцыі з нагоды Дня Волі заўсёды ў буднія дні праводзіліся вечарам. Сёлета шэсце і мітынг планаваліся з 17.00 да 20.00, але Мінгарвыканкам унёс свае карэктывы.

Збор удзельнікаў каля кінатэатра «Кастрычнік» дазволены з 15.00 да 16.00, шэсце — з 16.00 да 17.00, мітынг у парку Дружбы Народаў — з 17.00 да 18.00. Сваё рашэнне змяніць час акцыі чыноўнікі тлумачылі тым, што вулічнае шэсце ў гадзіну пік нібыта стварае шмат нязручнасцяў мінчанам, якія вяртаюцца з працы. 

Прадстаўнікі апазіцыі расцанілі дзеянні гарадскіх уладаў як спробу сарваць святкаванне Дня Волі, не даўшы магчымасці прыйсці на акцыю тым, хто працуе днём. «Мы заклікаем прыйсці на Дзень Волі ўсіх, каму важныя каштоўнасці незалежнасці, салідарнасць з Украінай. Калі ёсць магчымасць, бярыце адгулы. Маніпуляцыі мінскіх уладаў не павінны нам перашкодзіць паказаць, што каштоўнасці незалежнасці і суверэнітэту для нас па-сапраўднаму важныя», — заявіў Аляксей Янукевіч.

Асноўны дэвіз святкавання Дня Волі ў гэтым годзе — «За мір і незалежнасць». Яго тэмы — незалежнасць Беларусі, салідарнасць з Украінай, а таксама пратэст супраць антыдэмакратычнай палітыкі беларускіх уладаў. 

Каментары18

Цяпер чытаюць

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія збіраецца цалкам скасаваць аўтобусныя паездкі ў Беларусь40

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык звярнулася з просьбай дапамагчы ёй з пазыкамі на $12 тысяч. Што з гэтага выйшла?28

Марка Рубіа паляцеў у Кітай у спартыўным касцюме, як у Мадура7

Сёння на Гомельшчыну заляцелі мінімум шэсць расійскіх беспілотнікаў

Кліматолагі абмяркоўваюць магчымасць перакрыцця дамбай Берынгава праліва. Навошта?9

Стваральнікі MSQRD закрываюць праект Locals2

Спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» Беларусі папоўніўся яшчэ трыма праектамі2

Пачобут: Турэмныя наглядчыкі святкавалі напад на Украіну савецкімі песнямі51

У Мінску далі назвы васьмі прыпынкам транспарту, адзін перайменавалі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць