Грамадства33

Апостальская праваслаўная царква збіраецца кананізаваць а. Глеба Якуніна

Глава АПЦ Мітрапаліт Маскоўскі і Усерасійскі Віталій выдаў указ аб стварэнні камісіі па падрыхтоўцы кананізацыі (царкоўнага праслаўлення) протапрэсвітэра Глеба Якуніна, які памёр 25 снежня 2014 года.

mosmonitor.ru

«Усіх пакутнікаў належыць ушаноўваць, для ўсіх трэба з гатоўнасцю адмыкаць вусны, і слых, і думку, каб ахвотна што-небудзь сказаць і пачуць пра іх, а ўсё іншае лічыць ніжэй за іх подзвіг», — вучыць нас свяшчэннамучанік Кіпрыян Карфагенскі.

Паколькі айцец протапрэсвітар Глеб Якунін многімі вернікамі ўжо пры жыцці шанаваўся як святы вызнаўца, а таксама:

  • не вызнаваў ніякай ерасі, асуджанай да гэтага Саборамі або Айцамі (Лаод, 9,34);
  • насупраць, з'яўляўся нават да смерці змагаром з сергіянствам, асуджаным некаторымі цэрквамі як ерась;
  • і ў якасці такога вызнаўцы прымаўся ў тым ліку і такімі свяціламі Праваслаўя, як свц. Філарэт (Вазнясенскі), а. Серафім (Роўз) і іншымі;
  • і бо дзякуючы яго хадайніцтвам адбылося ўслаўленне навамучанікаў і вызнаўцаў Расейскіх;
  • і за гэта сваё вызнаўства зведаў ён ад бязбожных уладаў і сергіянаў ганенні, пакуты, заключэнне;
  • а таксама асабліва прымаючы пад увагу, што нешанаванне вызнаўцаў падпадае пад анафему на сергіянства (Архірэйскага Сабора РПЦЗ 2004 года, прызнаваную АПЦ) непасрэдна, —

то, у сувязі з вышэйпададзеным:

стварыць камісію па падрыхтоўцы матэрыялаў для царкоўнага праслаўлення протапрэсвітэра Глеба Якуніна як святога вызнаўцу для далейшага вынясення іх на разгляд Сабору Апостальскай Праваслаўнай Царквы», — гаворыцца ва ўказе.

***

Глеб Якунін — савецкі і расійскі рэлігійны, грамадскі і палітычны дзеяч. Святар Апостальскай праваслаўнай царквы; былы святар Рускай праваслаўнай царквы. Дысідэнт, член маскоўскай Хельсінкскай групы, палітычны дзеяч, народны дэпутат Расіі.

У 1960-1970-я гады — дзейны ўдзельнік праваабарончага руху. У пачатку 1990-х гадоў заняўся актыўнай палітычнай дзейнасцю, стаў сустаршынёй руху «Дэмакратычная Расія».

У 1990 годзе Глеба Якуніна абралі народным дэпутатам РСФСР, ён быў намеснікам старшыні Камітэта Вярхоўнага Савета РФ па свабодзе сумлення.

У 1993 годзе Руская праваслаўная царква наклала забарону на ўдзел святароў у выбарах у органы прадстаўнічай і выканаўчай улады. Аднак Глеб Якунін гэтаму рашэнню не падпарадкаваўся, быў абраны дэпутатам Дзярждумы (1993-1995 гады), але быў пазбаўлены сану святара. У 1997 годзе за непадпарадкаванне Свяшчэннаначаллю быў адлучаны ад Рускай праваслаўнай царквы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі4

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі4

Памёр былы лёгкаатлет Аляксей Лелін. Яму было 48 гадоў1

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы86

Маладую маці з Гомеля асудзілі за палітыку6

УСУ апублікавалі відэа знішчэння дэсантных караблёў у бухце Севастопаля4

Дызайнерка стварае шыкоўныя інтэр'еры з беларускім каларытам ФОТЫ4

МТЗ пачаў вырабляць па 90 супертрактароў за месяц11

УСУ нанеслі паўторны знішчальны ўдар па НПЗ і порце ў Туапсэ20

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі4

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць