Андрэй Расінскі. Кадры

«Эвангельле паводле Мацьвея»

Кінастужка 1964 году. Рэжысэр - П'ер Пабла Пазаліні.

poster

Рэжысэр: П’ер Пабла Пазаліні
Ролі выконваюць: Энрыке Іразоке, Маргарыта Каруза, Сузанна Пазаліні, Марчэла Марантэ, Марыа Сакратэ, Сэтыміа Дзі Порта
Жанр: Біблейская гісторыя
Прызы: Вялікі прыз экумэнічнага таварыства, адмысловы прыз на МКФ у Вэнэцыі
Адзнака: 10 (з 10)

Гісторыя нараджэньня, жыцьця, укрыжаваньня і ўваскрашэньня Хрыста.

Паэт і бунтар П’ер Пабла Пазаліні экранізаваў Дабравесьце як дакумэнтальнае і пякучае сьведчаньне, як цуд, што разгортваецца на нашых вачох – зямны й звышнатуральны. Чорна-белая стужка зьнятая ў напаўдакумэнтальнай манэры, пазычанай у нэарэалістаў. Выпаленыя італьянскія пэйзажы, што сталіся Галілеяй, зморшчаныя твары сялянаў, рымскія жаўнеры, якія нагадваюць нацыстаў. Мастакі здаўна малявалі біблейскую гісторыю, як сучаснасьць, але ў Пазаліні й блізка няма вычварнага эстэцтва, калі ў загрувашчаных дэкарацыях губляецца сэнс.

Галоўнае – Дабравесьце. І акторы ў карціне – не прафэсійныя і тлумныя зоркі, а людзі. Фактурныя постаці, акрэсьленыя твары – дзеля праўды.

Здымаліся ў стужцы й сябры Пазаліні, а маці рэжысэра сыграла Панну Марыю ля крыжа. На ролю Хрыста рэжысэр хацеў запрасіць знаёмых паэтаў – Джэка Керуака ці Яўгена Яўтушэнку, але знайшоў Энрыке Іразоке – з некананічным для каталіцтва “візантыйскім” абліччам.

У фільме дзёрзка пераплеценыя рускія рэвалюцыйныя песьні, амэрыканскія сьпірычуэлы, шум Сіцыліі й Калабрыі. Але карціна – не марксісцкае прачытаньне Дабравесьця (хаця масавыя сцэны выглядаюць і “рэвалюцыйна”, а сам Пазаліні - лявак). Фільм – сьведчаньне Хрыста. Які не ў палацах – і з ганарлівымі, а ў сэрцах дабрашчасных.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць