Меркаванні88

Пяць фактаў пра Юрыя Жадобіна, змагара з 1767 дэструктыўнымі элементамі + РЭДКІЯ ЗДЫМКІ

Сёння Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку міністра абароны Юрыя Жадобіна. 14 лістапада генералу споўнілася 60 гадоў – пенсійны ўзрост. Доўга чакаць з адстаўкай не сталі. Цяпер Жадобін на пенсіі з правам насіць вайсковую форму адзення і знакі адрознення.

Целаахоўнік Лукашэнкі

Юры Віктаравіч Жадобін нарадзіўся ў Днепрапятроўску (Украіна) ў 1954 годзе. Ён прафесійны вайсковец. У 1976 годзе скончыў Казанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1985 – камандны факультэт Ваеннай акадэміі бранетанкавых войскаў ў Маскве. З 1990 году па 1999 год Юры Жадобін служыў на камандных пасадах у сыстэме грамадзянскай абароны Беларусі, унутраных войсках МУС РБ.

У 2003 годзе Жадобін атрымаў суперадказную працу. Не міліцыянт і не чэкіст узначаліў службу аховы прэзідэнта. Гэта сведчыць пра вялікі давер з боку Лукашэнкі да гэтага чалавека.

Як адзначаюць, Жадобін ніколі не займаўся інтрыгамі. Кааліцый не будаваў. Быў звычайным адказным работнікам, які здольны не толькі выконваць пастаўленую перад сабой працу, але і пасмяяцца.

1767 «пацукоў» генерала Жадобіна

У КДБ Жадобін пратрымаўся толькі год. У час працы Юрыя Віктаравіча ў Камітэце дзяржбяспекі актывізавалася вярбоўка грамадзян, што прыводзіла да шэрагу скандалаў. Кажуць, што Жадобін мог пашыхтаваць супрацоўнікоў КДБ на плацу, каб зачытаць ім прыказы ці новаўвядзенне. Ад армейскіх прывычак нікуды. Яшчэ Жадобін абурала, што «чэкісты» ходзяць на працу не ў форме.

Самая ж славутая заява Жадобіна была пра 1767 «дэструктыўных элементаў». «У так званую супольнасьць дэструктыўных элемэнтаў уваходзіць усяго 1 767 асобаў. Мы іх усіх ведаем пайменна, і іх ня робіцца ні больш, ні менш», — сказаў Жадобін.

Тады нават апазіцыя выпусціла значкі «Адзін з 1767».

Не справіўся ў Радзе бяспекі

Дзяржсакратаром Рады бяспекі Жадобін стаў на хвалі выбуху 2008 года на дзень рэспублікі. Тады Лукашэнка ва ўсім абвінаваціў Віктара Шэймана, а яго зменшчыкам прызначыў якраз Жадобіна. Танкіст Жадобін даволі хутка выціснуў з усіх пасад у Радзе бяспекі людзей Шэймана. Аднак з працай ён не справіўся. Лукашэнка разгромна раскрытыкаваў яго: «Вы праігрываеце ўсім папярэднім дзяржсакратарам». Праўда, панізіў не надта моцна – да міністра абароны.

«Аднаўляў вайсковыя гарадкі з руін попелу»

Усё ж войска было і застаецца галоўнай стыхіяй Жадобіна. Пасля не надта ўласцівых пасад у КДБ і Радзе бяспекі, у Міністэрстве абароны генерал адчуваў сябе як рыба ў вадзе. Быў задаволены ім і кіраўнік дзяржавы.

«І тое, што дзясяткі вайсковых гарадкоў аднавілі з руін і попелу, прывялі ў нармальны стан, і тое, што ў нас армія адчувае сябе як армія, і тое, што мы вызначыліся на перспектыву — гэта вялікая яго заслуга», — сказаў Лукашэнка ўзнагароджваючы Юрыя Жадобіна Ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені.

Літаральна пару дзён таму Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел узнагародзіў Юрыя Жадобіна «за значны ўклад у царкоўна-дзяржаўнае супрацоўніцтва» ордэнам Свяціцеля Кірылы, епіскапа Тураўскага, І ступені.

Сям’я

Жонка Юрыя Жадобіна Ларыса Аляксандраўна ўрач па адукацыі. Яна зараз выкладае на Гуманітарным факультэце БДУ. Старшы выкладчык на кафедры экалогіі чалавека.

У пары двое дзяцей – сын і дачка. Дачка Аляксандра замужам за начальнікам Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Максімам Шышканавым. Сама ж дачка з’яўляецца капітанам унутранай службы, старшым юрысконсультам упраўлення прававога забяспячэння МНС.

А сын Віктар пайшоў дарогай бацькі. У 2012 годзе газета «Советская Белоруссія» паведамляла, што маёр унутраных войскаў Віктар Жадобін скончыў камандна-штабны факультэт Вайсковай акадэміі. Віктар Жадобін атрымаў дыплом з адзнакай. Вядома, што яшчэ раней ён быў камандзірам 1-ай роты асобнага спецыяльнага міліцэйскага батальёна ўнутраных войскаў. А сёння з'яўляецца першым намеснікам камандзіра часці 55-29.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася22

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп дадаў сябе на гару з прэзідэнтамі ЗША14

Як праходзяць палявыя зборы ў школьнікаў — штурмаваць акопы і разбіраць аўтаматы вучаць і дзяўчат7

Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»40

Ад беларускіх тавараў пачалі адмаўляцца ў Расіі4

«Я адстаяў 70 хвілін». Мінчукі прыйшлі на стадыён «Дынама» глядзець Лігу чэмпіёнаў — многія засталіся галодныя і без піва7

Стала вядома пра вызваленне Аляксандра Арановіча — кіроўцы аўтадома «Краіны для жыцця», якога арыштавалі разам з Ціханоўскім1

Гучная гісторыя ў маскоўскім метро: мужчына ціскаў 13‑гадовую школьніцу ва ўсіх на вачах. У сацсетках яго вылічылі10

Да Бабарыкі на кніжным кірмашы ў Варшаве стаяла чарга, каб падпісаць кніжку26

Маргарыта Ляўчук пераехала ў Кіеў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася22

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць