Эканоміка11

Пры продажы «Гродна Азота» Беларусь гатовая пайсці на мінімальныя саступкі

Беларусь можа толькі «на паўкрока» саступіць у перамовах па продажы «Гродна Азота». Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка журналістам на XIX Беларускім энергетычным і экалагічным форуме ў Мінску.

Ён нагадаў, што 29 ліпеня конкурс па продажы акцый «Гродна Азота» не адбыўся — ніхто з 4 магчымых прэтэндэнтаў не падаў заяўку.

«Ідзе пэўная гульня з боку прэтэндэнтаў па зніжэнні кошту пакупкі нашага прадпрыемства», — заявіў першы віцэ-прэм'ер. Пры гэтым ён адмовіўся назваць рынкавы кошт «Гродна Азота».

Паводле яго слоў, перамовы па пытанні аб продажы акцый будуць працягнутыя ў рамках прамых перамоваў з патэнцыйнымі інвестарамі.

Сямашка расказаў, што на наступным тыдні ў яго адбудзецца сустрэча з уладальнікам адной з расійскіх кампаній, зацікаўленай у куплі прадпрыемства.

«Гульня па збіванні цаны, змене ўмоў конкурсу бесперспектыўная, — падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер. — Мы кажам, што ёсць тэхнічнае заданне па мадэрнізацыі «Гродна Азота» і мы ад яго ні на крок не адыдзем».

«Ну, можа, на паўкрока, каб знайсці кампраміс», — дадаў Сямашка.

Нагадаем, у траўні першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што чатыры расійскія кампаніі выказвалі цікавасць да куплі блок-пакета акцый ААТ «Гродна Азот».

Так, цікавасць да ўдзелу ў інвесціраванні ў беларускае прадпрыемства праяўлялі «Раснафта», «Газпром» і «ЕўраХім». Адказваючы на пытанне пра чацвёртую кампанію, першы віцэ-прэм'ер удакладніў, што гэта ўральскае прадпрыемства.

Конкурсны адбор інвестара для ўдзелу ў прыватызацыі 25% плюс 1 акцыя ААТ «Гродна Азот», якія належаць Рэспубліцы Беларусь, быў абвешчаны ў сярэдзіне мая гэтага года.

Адной з галоўных умоў продажу блок-пакета была цана не менш чым 414 млн даляраў. Таксама было прадугледжана, што інвестар, падпісаўшы інвестыцыйную дамову з урадам Беларусі, з цягам часу мог стаць уласнікам 50% плюс 1 акцыя ААТ «Гродна Азот». Для гэтага ён павінен быў выкупіць акцыі дадатковай эмісіі на суму 440 млн даляраў. Гэтыя сродкі накіроўваліся на мадэрнізацыю прадпрыемства.

Важнай умовай магчымай прыватызацыі было «недапушчэнне інвестарам для работнікаў ААТ «Гродна Азот» і ўнітарных прадпрыемстваў, заснавальнікам якіх з'яўляецца ААТ «Гродна Азот» пагаршэння сацыяльных і матэрыяльных умоў, прадугледжаных працоўнымі дамовамі (кантрактамі) і калектыўнымі дамовамі ААТ «Гродна Азот» і ўнітарных прадпрыемстваў, якія дзейнічаюць на момант падпісання дамовы куплі-продажу акцый ААТ «Гродна Азот» і надалей, у перыяд не менш чым пяць гадоў з даты падпісання дамовы куплі-продажу акцый ААТ «Гродна Азот».

Таксама патэнцыйны пакупнік гродзенскага завода абавязваўся на працягу 5 гадоў з даты падпісання дамовы куплі-продажу акцый ААТ «Гродна Азот» забяспечваць сельскую гаспадарку Беларусі азотнымі ўгнаеннямі «ў аб'ёмах, штогод узгодненых з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, і па цане, якая забяспечвае рэнтабельную работу ААТ «Гродна Азот» і яго развіццё».

Інвестар павінен быў прафінансаваць праект будаўніцтва новага азотнага комплексу. Яго планавалася завяршыць да 2020 года. Магутнасць прадпрыемства да гэтага часу павінна была скласці па аміяку 2,5 тыс. тон у суткі (875 тыс. тон у год) магутнасць цэха карбаміду 3,4 тыс. тон у суткі грануляванага карбаміду (1190 тыс. тон у год).

Абавязковай умовай прыватызацыйнай угоды з'яўлялася «наяўнасць у інвестара ўласнага рэсурсу або гарантыі пастаўшчыка газу на заключэнне з ім кантракта на пастаўку прыроднага газу ў аб'ёме, які забяспечвае поўную загрузку вытворчых магутнасцяў ААТ «Гродна Азот» і новага азотнага комплексу на працягу не менш чым 10 гадоў, па цане, якая забяспечвае рэнтабельную працу прадпрыемства з нормай прыбытку, якая гарантуе бягучую дзейнасць і абслугоўванне ўсіх крэдытных абавязацельстваў».

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы80

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Іран адмаўляецца ад сустрэчы з амерыканцамі ў Ісламабадзе. Байкот выдае глыбокі раскол у Тэгеране4

Кулеба бачыць падрыхтоўку беларускай арміі да вайны. Але гэты мілітарысцкі тэатр прызначаны толькі для аднаго гледача — Крамля28

Праз канфлікт з Папам Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне14

У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць18

Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца14

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў6

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы80

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць