Грамадства2323

«Вялікі грэх узяў на душу Пуцін»: Вахтанг Кікабідзэ пра вайну Крамля з Украінай ВІДЭА

Яго культавую фразу «Ларысу Іванаўну хачу» з кінастужкі «Міміно» ведаюць мільёны. Яго ўсмешка і голас распазнавальныя і ў Беларусі, і ва Украіне, і ў Расеі, але акурат у апошнюю краіну актор не ездзіць з 2008 г.

«Вельмі дрэнны сцэнар напісаў Пуцін, калі прыйшоў у Грузію. …Калі я ўбачыў тут першы расейскі танк… Мы ўсе былі ў шоку. У самым страшным сне мы не маглі сабе такое ўявіць», – узгадвае Кікабідзэ падзеі васьмігадовай даўніны, калі расейскія войскі захапілі тэрыторыю Паўднёвай Асеціі.

«Але яшчэ больш мяне ўразіла акупацыя Украіны – яны ж славяне. Больш таго і Украіна і Грузія і Расея – праваслаўныя краіны. Вялікі грэх на сябе ўзяў Уладзімір Пуцін», – кажа актор, які падчас расейска-грузінскай вайны адмовіўся ад расейскай урадавай узнагароды «Ордэн Сяброўства народаў».

У той вайне, як і ў вайне на Данбасе сваю д'ябальскую ролю адыграла расейская прапагандысцкая машына, што абяляла дзеянні Крамля. «Калі б я жыў у Расеі, то можа і паверыў бы прапагандзе. А так, часамі гэта хлусня выглядае нават смешна, калі б не было так сумна», – кажа легенда савецкага кінематографа Вахтанг Кікабідзэ.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць