Здарэнні

Закручаны сюжэт хойніцкага дэтэктыву

Сцэнар польскага кінафільму «Кілер» хойніцкія шэрлакі холмсы ўзялі на творчае ўзбраеньне. У выніку і замоўца забойства затрыманы, і справа па забойстве ёсьць, а самога забойства не было.

Сцэнар польскага кінафільму «Кілер» хойніцкія шэрлакі холмсы ўзялі на творчае ўзбраеньне. У выніку і замоўца забойства затрыманы, і справа па забойстве ёсьць, а самога забойства не было.

Супрацоўнiкi Гомельскага абласнога ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй (УБАЗiК) раскрылi заказное забойства, якое планавалася ў Хойнiцкiм раёне. Аб гэтым паведамiў начальнiк упраўлення Валерый Круглякоў.

Ва ўпраўленне паступiла аператыўная iнфармацыя аб тым, што 58‑гадовая жыхарка Хойнiкаў настойлiва шукае выканаўцаў заказу на забойства 36‑гадовага жыхара вёскi Стрэлiчава Хойнiцкага раёна. Пры праверцы звесткi пацвердзiлiся. Выявiлася, што 75‑гадовая мацi гэтага мужчыны раней аформiла генеральную даверанасць на распараджэнне аднапакаёвай кватэрай, атрыманай у Хойнiках, на прадпрымальную пенсiянерку. Апошняя абяцала дапамагчы ў прыватызацыi жылля. Аднак сын стаў настойваць на продажы кватэры, i гэта, па ўсiм вiдаць, падштурхнула жанчыну да рашучых мераў.

«Выканаўцамi» заказу выступiлi супрацоўнiкi ўпраўлення, якiя i змадэлявалi забойства мужчыны. Паказаўшы заказчыцы фатаздымкi, якiя пацвярджаюць выкананне заказу, у абмен яны атрымалi Br2 млн — у столькi пенсiянерка ацанiла жыццё ахвяры. Акрамя таго, пасрэднiку яна паведамiла, што наступным аб’ектам расправы павiнна стаць пажылая ўладальнiца кватэры.

У цяперашнi час падазроная ва ўчыненнi злачынства затрымана i знаходзiцца ў iзалятары часовага ўтрымання. Па гэтаму факту ўзбуджана крымiнальная справа па артыкулу 139 «Забойства». У блiжэйшыя днi жанчыне будзе прад’яўлена абвiнавачанне.

БЕЛТА via «Звязда»

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах мужчына жорстка забіў уласную маці1

Зяленскі: Расія ўдарыла па доме ў Кіеве зусім новай ракетай X-101. Значыць, кампаненты завозяцца1

У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?3

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў7

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю13

Рубіа: Украінская армія цяпер самая баяздольная ў Еўропе6

Заблакавалі ў ютубе ўсе каналы міжнароднага радыё «Беларусь»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць