Меркаванні7070

Алег Трусаў: Чаму Лукашэнка загаварыў па-беларуску

Для таго, каб Лукашэнку ўчора выступіць па-беларуску, нам трэба было пражыць у незалежнай краіне 20 гадоў. За гэты час і сам прэзідэнт прыйшоў да таго, што без беларускай мовы няма беларускай нацыі, аб чым ён заявіў пару месяцаў таму ў пасланні беларускаму народу. А сказаўшы «А», трэба казаць і «Б», таму цалкам зразумела, чаму ўчора ён прамаўляў па-беларуску. 

Дарэчы, і да гэтага моманту ён часамі размаўляў на мове. Напрыклад, калі чарговы раз прымаў прысягу пасля выбараў. Быў яшчэ момант, калі ён цудоўна гаварыў па-беларуску з беларускамоўным кітайскім карэспанднтам.

Па-гэтаму не правы той, хто кажа, што Лукашэнка ніколі не выступаў на роднай мове.

Больш таго, яму па-руску цяжка размаўляць, калі тэкст не напісаны на паперцы! Колькі разоў ён у Расіі казаў, напрыклад, такое слова як «гвалт». У яго вельмі моцны беларускі акцэнт і наш, магілеўскі, дыялект. Дзякуючы гэтаму акцэнту, літраратурна ўчорашні яго выступ аказаўся нядрэнным. 

Яго выступ – гэта лагічны працяг паслання беларускаму народу і парламенту - толькі на мове. 

Па-першае, гэта звязана з 20-годдзем нашай незалежнасці. 

Па-другое, з тым, што ў Мінску людзі зараз значна лепей ставяцца да мовы. Беларуская мова нават шырока прадстаўлена ў візуальным афармленіі сталіцы да 3 Ліпеня. Сёння я ехаў па горадзе і мне было прыемна бачыць усе гэтыя банэры.

І трэці фактар – гэта ўкраінскія падзеі: вельмі моцная лакмусавая паперка. Ва Украіне зараз з'явіліся мільёны рускамоўных жыхароў (не рускіх, а менавіта рускамоўных) і пашырыўся так званы «рускі мір». А сітуацыя, як у Данецку, можа адбыцца і ў якім-небудзь Віцебску ці Магілёве, таму трэба зрабіць усё, каб гэта хваля не дайшла да нашай краіны. І гэта Лукашэнка разумее як палітык.

Гэта разумеюць і нашыя людзі. Я сёння на прыпынку бачыў, як два мужчыны ва ўзросце радаваліся, што ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі нейкія вёскі. Ды й абураліся, што мала далі салдаты тым сепаратыстам! І гэта кажуць простыя людзі, якія інтуітыўна ўспрымаюць, што заўтра такое можа адбыцца і ў Беларусі.

Аднак нашы з вамі суайчыннікі ваююць ва Украіне і на баку арміі, і на баку сепаратыстаў. А калі беларус страляе ў беларуса на Данеччыне, гэта ўжо элемент грамадзянскай вайны, які можа перайсці і на нашу тэрыторыю. Дзе гарантыя, што ён не вернецца, і не заб'е каго-небудь у Магілёве?..

А краіна наша амаль упершыню за 500 год Беларусь роўна 70 гадоў жыве без вайны. Такая сітуацыя была толькі ў 15 стагоддзі, пасля таго, як мы разбілі крыжакоў пад Грундвальдам. Пасля гэтага новыя войны канца XV стагоддзя пачалі прыходзіць да нас не з Захаду, а з Усходу.

І зараз зноў для нас усходні вектар больш небяспечны, чым заходні.

У гісторыі ўсе паўтараецца, таму я магу толькі вітаць выступы кіраўніка дзяржавы па-беларуску. Дзякуючы гэтаму, ў нас ёсць усе шансы не ўцягнуцца ў паласу нестабільнасці, якая зараз ахапіла Украіну.

Упэўнены, што выступы Лукашэнкі па-беларуску працягнуцца.

Думаю, што ў іх знойдзецца месца і нашым нацынальным героям. Калі Сапега ў яго выступах фігураваў часта, то я думаю, у 500-годдзе бітвы пад Воршай кіраўнік дзяржавы ўзгадае і Канстанціна Астрожскага. Пасля Украіны ніхто з улады не будзе ўжо аблайваць перамогу над Масквой пад Воршай.

Думаю, што пасля ўчорашняга выступу Лукашэнкі ва ўладных колах таксама пашырыцца беларуская мова.

Яе і так выдатна ведае як мінімум палова чальцоў Саўміна. Са мной на мове з іх шмат хто размаўляў, але самы дасведчаны – гэта Уладзімір Макей. Я яго магу параўнаць нават з Парашэнкам. Макей – найбольш культурны з нашых чыноўнікаў і вялікі беларускі патрыёт. 

Каментары70

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек12

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна8

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах3

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек12

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць