Грамадства88

Затрыманых у ЦУМе ўдзельнікаў Хэлоўіну пакаралі суткамі

Адвакат заявіла, што паказаньні пратаколаў не пацьвярджаюцца паказаньнямі сьведкаў: ні супрацоўнікаў ЦУМу, якія бачылі затрыманьне, ні сябрамі затрыманых, ні нават паказаньнямі міліцыянтаў

Першай асудзілі Тацяну Лашкарову. Судзьдзя Савецкага раёну сталіцы Людміла Савасьцян прысудзіла дзяўчыне 5 сутак адміністрацыйнага арышту.

Тацяна заявіла, што пратакол затрыманьня не адпавядаў рэчаіснасьці.

Адвакат затрыманай Сьвятлана Гарбаток зазначыла, што паказаньні пратаколаў не пацьвярджаюцца паказаньнямі сьведкаў: ні супрацоўнікаў ЦУМу, якія бачылі затрыманьне, ні сябрамі затрыманых, ні нават паказаньнямі міліцыянтаў, што праводзілі затрыманьне.

Тацяна Лашкарова таксама заявіла, што падасьць скаргу ў пракуратуру.

***

16:45 Судзьдзя Аксана Ралява асудзіла Андрэя Кіма да 7 сутак арышту. Андрэй Кім заявіў, што абвяшчае галадоўку. Таксама ён зазначыў, што будзе пісаць скаргу на судзьдзі, паколькі лічыць яе дзеяньні незаконнымі.

17:05 Юрась Шалін атрымаў 7 сутак арышту

19:20 Валянціна Сакалоўскага асудзілі на 10 сутак арышту

Яраслаў Сьцешык

Фота аўтара

Каментары8

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі24

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго17

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба27

Паплечніка Бондаравай выклікаў ГУБАЗіК7

«Масоўка — гэта мяса». Беларус распавёў пра працу ў масоўцы ў кіно1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць