Грамадства1313

У Менску затрыманыя ўдзельнікі сьвяткаваньня Хэлоўіну

“У тым годзе ўсе апрануліся, як зомбі, і нікога ня ўзялі. А ў гэтым годзе апрануліся муміямі — і ўсіх арыштавалі. Зомбі быць спакайней”.

Моладзь сабралася а 19.00 у ЦУМе ля аддзелу канцтавараў, адкуль і мусіў пачацца флэш-моб. Акцыя ня мела палітычнай афарбоўкі. Яе ўдзельнікі плянавалі апрануцца ў сьвяточныя строі і павіншаваць менчукоў са сьвятам, як яны рабілі гэта ў мінулыя гады. Строі былі адпаведныя характару сьвята: моладзь плянавала апрануцца муміямі, дзеля чаго панабірала з сабою бінтоў.

Хвілінаў праз дваццаць, калі сьвяткавальнікі, чалавек 15—20, пачалі інтэнсіўна абмотваць сябе бінтамі і наносіць на іх “крывавыя” плямы, у ЦУМ зайшлі міліцыянты. Удзельнікам флэш-мобу было паведамлена, што яны “нагадваюць злачынцаў”. Міліцыя затрымала пяць чалавек: Юрася Шаліна, Андрэя Кіма, Валянціна Сакалоўскага, Тацьцяну Лашкарову. І зь імі карэспандэнта “НН” — за тое, што “рабіў фотаздымкі міліцыянтаў без дазволу”.

Затрыманых адвезьлі ў Савецкі РАУС (вул.Якуба Коласа). На удзельнікаў маскараду склалі пратаколы за дробнае хуліганства: “у ЦУМе разматвалі бінты, перамазаныя чырвонай фарбай, і раскладалі іх на прылавак, на заўвагі прадаўцоў не рэагавалі”. Затрыманыя катэгарычна аспрэчвалі пратаколы. Маўляў, падчас флэш-мобу яны наадварот, абмотваліся бінтамі і малявалі на сабе грым. Паводле іх словаў, прадаўцы ЦУМу далі ім дазвол падрыхтавацца да маскараду. Яны зьбіраюцца пісаць скаргу на імя начальніка РАУСу Сяргея Бясьсмертнага на неправамерныя дзеяньні міліцыі.

Ў РАУСе затрыманыя сядзелі ў маскарадных касьцюмах муміяў, і абмяркоўвалі пляны на сьвяточную ноч. Міліцыянты, якія заходзілі ў аддзяленьне, сьмяяліся і вадзілі адзін аднаго паглядзець на “монстраў”.

Затрыманыя хлопцы жартавалі: “У тым годзе ўсе апрануліся, як зомбі, і нікога ня ўзялі. А ў гэтым годзе апрануліся муміямі — і ўсіх арыштавалі. На наступны Хэлоўін лепш ізноўку быць зомбі, так спакайней”.

Праз некаторы час журналіста адпусьцілі. Затрыманыя ж “монстры”, відаць, так спадабаліся міліцыянтам, што іх пакінулі ў РАУСе на ноч. Заўтра адміністрацыйная справа будзе разгледжаная ў судзе Савецкага раёну.

102

120

79

116

64

63

85

Каментары13

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу3

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Ізраілі паставілі помнік бабруйскаму актывісту Уладзіміру Усеру, які памёр у снежні5

Беларусцы выдалі бракаваны пашпарт. Дэфект выявілі на мяжы2

Працы мастака з Наваполацка не ўзялі на выставу Art Minsk. Ён прыйшоў на адкрыццё ў касцюме клоўна і стаў галоўнай зоркай6

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне беларусаў, якія з Польшчы прывезлі 32 кг пораху16

Хэдлайнерам канцэрта ў Мінску ў Дзень Перамогі стане Алег Газманаў32

Украінскі баец два тыдні праседзеў у расійскім бліндажы з ворагам. І ўгаварыў яго самога здацца ў палон — украінскі8

Пуцін баіцца замаху і перавароту, паміж сілавікамі нарастае барацьба — разведка9

Зяленскі: Украінскія дроны могуць таксама праляцець на парадзе 9 Мая ў Маскве12

Севярынец: Мы не павінны быць ружовымі поні і казаць, што мы будзем гладзіць па галаве тых самых кадэбістаў альбо спецназаўцаў, якія б’юць людзей28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу3

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць