Грамадства3131

Лукашэнку просяць адмяніць вынікі беларускага адбору на «Еўрабачанне»

У інтэрнэце, на пляцоўцы change.org, 11 студзеня пачаўся збор подпісаў за адмену вынікаў беларускага нацыянальнага фіналу адборачнага тура конкурсу «Еўрабачанне-2014». Ініцыятар акцыі, аўтар звароту да Аляксандра Лукашэнкі — нехта Іван Іваноў. 

У звароце гаворыцца (арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваныя): «Галасаванне журы з'яўляецца суб'ектыўным меркаваннем журы і ніяк не адлюстроўвае меркаванне ўсяго народа Рэспублікі Беларусь. 50% галасавання тэлегледачоў нічога не даюць, бо журы, ведаючы галасаванне тэлегледачоў, падстройвае свае галасы так, каб абраць патрэбнага ім кандыдата. З года ў год журы выбірае не таго прадстаўніка, які б мог выйграць Еўрабачанне і на годным узроўні прадставіць нашу краіну на сусветным конкурсе. Не будзьце абыякавымі да пытання прадстаўлення Беларусі на еўрапейскай арэне». 

Пакуль колькасць падпісантаў звароту складае каля 1050 чалавек. 

Нагадаем, пераможцам нацыянальнага адборачнага тура «Еўрабачання» абвешчаны спявак Тэа (Юрый Вашчук) з песняй Cheesecake. Па выніках галасавання гледачоў і суддзяў першае месца ў фінале занялі адразу два выканаўцы — Тэа і дуэт Макса Лоранса і Дзідзюлі. Тэа атрымаў 8 балаў у выніку галасавання гледачоў і 12 балаў — ад членаў журы. Пры гэтым максімальную ацэнку паставілі спеваку шэсць з васьмі суддзяў. Макс Лоранс & Дзідзюля, наадварот, атрымалі 12 балаў ад гледачоў і 8 — ад журы. 

Як растлумачыла на фінальным шоу вядучая Вольга Рыжыкава, згодна з правіламі конкурсу, калі два канкурсанты набралі аднолькавую колькасць балаў, пераможца вызначаецца паўторным галасаваннем журы. У выніку суддзі аднагалосна прагаласавалі за перамогу Тэа. Спачатку вядучыя аб'яўлялі, што пераможца будзе вызначацца на 50% згодна з галасаваннем тэлегледачоў і яшчэ на 50% — згодна за ацэнкамі журы. 

Варта адзначыць, што беларусы апошнім часам сталі актыўна эксплуатаваць пляцоўку change.org для выказвання свайго пратэсту супраць дзеянняў улад.

Сярод апошніх акцый — пратэст супраць увядзення пошліны на аўтаўладальнікаў і патрабаванне работнікаў хуткай медыцынскай дапамогі аб дадатковых гарантыях і павышэнні заработнай платы.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

КНДР выпрабавала электрамагнітную бомбу, якая здольная выклікаць блэкаўты2

У Літве раскрылі міжнародную групу, што планавала палітычныя забойствы. Сярод злачынцаў ёсць беларусы4

Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ3

Дэфіцыт расійскага бюджэту за першы квартал аказаўся большы, чым планавалася на год5

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення1

«Каралева кетаміну» атрымала 15 гадоў турмы па справе аб смерці акцёра Мэцью Пэры

Ілля Протас дэбютаваў у НХЛ

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю1

Ці сапраўды карычневыя яйкі больш карысныя за белыя?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць