Здарэнні66

Беларускія медсёстры, што загінулі пад Геленджыком, былі сектанткамі

Завершана расследаванне па факце знікнення беларусак у кастрыніку 2012 года.

«Аналіз атрыманай падчас следства інфармацыі паказаў, што зніклыя вялі надта адасоблены лад жыцця і апошнія некалькі гадоў сістэматычна адпачывалі ў г. Анапа Расійскай Федэрацыі. Гэта было абумоўлена тым, што расшукваемыя з’яўляліся паслядоўніцамі “руху Анастасіі”»,

— паведаміла прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

 Беларускія медсёстры з 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Аліна і Ганна адправіліся ў Расію летась 13 кастрычніка. З Мінска выехалі на цягніку да Анапы: у іх быў адпачынак. Пасля гэтага іх не бачылі.

Іх целы знайшлі сёлета 2 мая ў лесе каля расійскага Геленджыка ў палатцы. Па словах следчых, яны замерзлі яшчэ ў сакавіку.

У канцы сакавіка, між іншым, абедзьве павінны былі адсвяткаваць дні нараджэння. Аліне спаўнялася 31 год, Ганне — 32.

 Вакол сяла Вазраждзенія (за 1,5 км ад яго і знайшлі целы беларусак) знаходзіцца шмат дальменаў, да якіх прыязджаюць турысты, часам з палаткамі. Многія вераць, што гэта не проста камяні. З таго часу, як Уладзімір Мегрэ ў сваіх кнігах апісаў дальмены каля Вазраждзенія, туды круглы год прыязджае шмат людзей. Нехта «з ляснымі духамі пагаварыць», хтосьці проста моліцца ў чаканні «прасвятлення» альбо «выздараўлення».

Дальмены — помнікі архітэктуры каменнага веку. Магчыма, тут хавалі племянных правадыроў і шаманаў. Некаторыя спадзяюцца, што дальмены дадуць багацце, здароўе, шчасце ў каханні, прасвятленне....

Гэта культавыя камяні для «анастасійцаў» — адной з новых расійскіх сектаў. Яе адэпты прадаюць гарадскія кватэры і ствараюць «родавыя маёнткі» ў розных месцах, каб з’яднацца з зямлёй. Вучоныя ж называюць іх таталітарнай сектай.

На мінскай кватэры беларусак, дарэчы, знайшлі кнігі Мегрэ.

Выглядае, што яны сапраўды прыехалі, каб далучыцца да сектантаў.

«Анастасійцы», між іншым, спавядаюць знаёмствы аднадумцаў і стварэнне сем’яў між імі. Так званыя «Злёты адзінокіх сэрцаў» праходзяць у розных месцах Расіі.

 

Каментары6

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

Праваабаронца Лабковіч атрымаў прапанову аб «супрацоўніцтве»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць