Грамадства

Канада абмяжоўвае адносіны зь Беларусьсю

Канада заявіла, што скарачае стасункі з Беларусьсю ў сувязі з ўжываньнем гвалту беларускімі ўладамі супраць мірных дэманстрантаў і затрыманьнямі ўдзельнікаў акцый.

Канада заявіла, што скарачае стасункі з Беларусьсю ў сувязі з ўжываньнем гвалту беларускімі ўладамі супраць мірных дэманстрантаў і затрыманьнямі ўдзельнікаў акцый.

Міністар замежных справаў Канады Пітэр Макей паведаміў, што ён выклікаў амбасадара Беларусі, каб выказаць яму асуджэньне Атавы таго, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і справядлівымі. Кіраўнік МЗС Канады назваў беларускія выбары “абсалютнай абразай дэмакратычных прынцыпаў”.

Міністар замежных справаў паведаміў, што Канада цяпер абмяжуе афіцыйныя стасункі зь Беларусьсю консульскімі дачыненьнямі, пытаньнямі, зьвязанымі з правамі чалавека і дэмакратычнага разьвіцьця, а таксама зь міжнароднай бясьпекай, накшталт зьнішчэньня наземных мінаў. Пітэр Макей таксама запатрабаваў вызваліць канадзкага журналіста, затрыманага ў Менску ў часе акцыі пратэсту. Фрэдэрык Левуа працаваў у Менску без акрэдытацыі МЗС Беларусі і быў затрыманы ў ноч на 24 сакавіка падчас ліквідацыі намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы. У той жа дзень яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Сям'я 23-гадовага канадзкага журналіста непакоіцца аб яго стане і звярнулася да канадзкіх уладаў з просьбай аказаць садзеяньне ў яго вызваленьні. Сваякі апасаюцца за здароўе Фрэдэрыка Левуа, паведамляе "Сі-бі-сі ньюс Манрэаль".

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

Прыпынак з мазаікай у Рэчыцкім раёне ўратаваць не ўдалося — яго рыхтуюць да зносу3

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках33

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць