Усяго патроху99

Святы Мікалай скінуў некалькі мільёнаў падарункаў над Беларуссю: можаце пакаваць іх родным

Святы Мікалай (у заходняй традыцыі — Санта-Клаус), пралятаючы над Беларуссю, скінуў падарункі для беларускіх дзетак над Мінскам ў 23:17.
У мінулым годзе падарункі былі скінуты над Пінскам.

Святы Мікалай вылецеў апоўдні па беларускім часе з 60 тысячамі тон падарункаў з Паўночнага Полюса.

Перад тым, як праляцець над Беларуссю, ён скінуў падарункі над Расіяй, Фінляндыяй, Нарвегіяй, вярнуўся ў Фінляндыю, праляцеў над Эстоніяй (Тарту), Латвіяй (Рыга), Літвой (Вільняй). Пасля Беларусі казачны Дзед паляцеў у Кішынёў.

Каб праляцець ад краіны да краіны для Санты трэба прыкладна тры хвіліны.

Перамяшчэнне Святога Мікалая адсочваюць вайскоўцы ЗША. Калісьці памылкова тэлефон ваеннай базы Пітэрсан быў надрукаваны ў прэсе, і ўсю ноч на 25 снежня на базу тэлефанавалі дзеці, цікавячыся шляхам Святога Мікалая.
Вайскоўцам нічога не заставалася, як цярпліва паведамляць дзецям шлях Св. Мікалая, а з таго часу адсочванне шляху вайскоўцамі (а цяпер — NASA) стала традыцыяй, прыгожа пададзенай карыстальнікам Інтэрнэту. Шлях таксама ілюструецца відэаролікамі палёту над рознымі краінамі.

Святы Мікалай над Блізкім Усходам:

За далейшымі перамяшчэннямі Святога Мікалая можна сачыць анлайн

Са святамі, чытачы!

Каментары9

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры26

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Папярэднічаў працяглы канфлікт». Следчыя расказалі падрабязнасці пра забойства падлетка ў гомельскім каледжы3

Адну з мінскіх паліклінік затапіла гарачай вадой

У Мінску неадэкватны мужчына разграміў дзіцячы сад4

Што плануе беларуская моладзь? Дзяўчаты — палепшыць матэрыяльнае становішча, хлопцы — стварыць сям'ю18

У беларускай правінцыі масава закупаюцца бронекамізэлькамі13

Беларусы сталі часцей жаніцца, але разводзяцца па-ранейшаму шмат4

Вэнс раскрытыкаваў «таргі» паміж Украінай і Расіяй за «некалькі квадратных кіламетраў»12

Іран зноў закрыў Армузскі праліў з-за дзеянняў Ізраіля16

У Акадэміі навук заклікалі беларусаў актыўна лавіць тры віды рыб5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры26

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць