Улада

Беларуская ўлада

«Лукашэнка, Мілінкевіч... Усё адно ў Сітне нічога ня зьменіцца, а ўлада як нічога не рабіла, так і ня будзе рабіць». Калі шматтысячная грамада ў цэнтры Менску скандуе «Сва-бо-да!», вёска ля тэлевізара супакойваецца тым, што ад яе нічога не залежыць. Для большасьці беларусаў, як на вёсцы, так і ў горадзе, «улада» — гэта ўлада мясцовая: начальства для іх ня столькі Лукашэнка, колькі сельсавет, «раён» альбо кантора леспрамгасу.

«Лукашэнка, Мілінкевіч... Усё адно ў Сітне нічога ня зьменіцца, а ўлада як нічога не рабіла, так і ня будзе рабіць». Калі шматтысячная грамада ў цэнтры Менску скандуе «Сва-бо-да!», вёска ля тэлевізара супакойваецца тым, што ад яе нічога не залежыць.

Для большасьці беларусаў, як на вёсцы, так і ў горадзе, «улада» — гэта ўлада мясцовая: начальства для іх ня столькі Лукашэнка, колькі сельсавет, «раён» альбо кантора леспрамгасу.

Чым займаецца маласіценскі сельсавет? Адказвае на запыты вяскоўцаў, што грошай і магчымасьцяў няма. У асобе старшыні разводзіць рукамі, калі сіценцы абураюцца несправядлівасьцю на працы або адсутнасьцю ў вёсцы аб’ектаў сацкультуры. А яшчэ зьбірае подпісы за Лукашэнку.

Не дапамагае сельсавет — зьвяртайцеся ў раён. Што ж робіць райвыканкам? Перад выбарамі арганізоўвае самадзейны канцэрт «За Беларусь» і вывешвае на прахадной леспрамгасу распараджэньне: прызначыць адказнымі за населеныя пункты такіх і такіх супрацоўнікаў сельсавету.

Сапраўдная ўлада — начальнік леспрамгасу. Ён распараджаецца машынамі й трактарамі, выпісвае паліва й дровы... Але толькі тады, калі гэта тычыцца выкананьня пляну нарыхтовак. Для ўсіх іншых пытаньняў ёсьць сельсавет.

Іншыя віды ўлады (участковы, дэпутат, пракурор, «зялёныя»*) — шчупалкі кантрольных ды карных органаў, што заселі дзе-небудзь у Полацку ці Віцебску. Іхняя (як правіла раптоўная) актыўнасьць ніяк не зьвязаная зь мясцовым жыцьцём, а прадвызначаецца прэзыдэнцкімі ці якімісьці там «абласнымі» спазмамі й заўсёды творыць унізе вусьціш ды фантастычныя чуткі.

Вось чаму тутэйшыя жыхары ўспрымаюць уладу ня проста як нешта іншароднае, чужое, а як варожае. «Наша ўлада», «свая ўлада», «мая ўлада» — гэтага ня кажуць нават пэнсіянэры пра Лукашэнку. Але ж галоўны сэнс мясцовай улады — каб яна была свойская. Сіценская. Полацкая. Серабранская. Беларуская!

Як жа мусіць выглядаць такая беларуская ўлада ў Малым Сітне?

У будынку вясковага клюбу, па-над якім ужо ўзьняты бел-чырвона-белы сьцяг, зьбіраецца ўся грамада. На штогадовым сходзе абіраюцца стараста і некалькі ўпраўцаў — канцлер (сакратар), скарбнік, адказныя за сельскую гаспадарку, лес, рэлігійныя дачыненьні, адукацыю й культуру. Полацак ужо вылучыў у муніцыпальную ўласнасьць Малога Сітна колькісот гектараў ворыва, лесу, зямлі, прылеглай да вёскі, разбураныя будынкі «Вымяральніка», а таксама вызначыў долю Ўправы з падаткаў леспрамгасу. Управа вырашае, як наладзіць гаспадарку ды сацыяльную сфэру, як разьмеркаваць «сіценскія грошы». На Ўправу прыяджае полацкі войт, шумілінскі фэрмэр, наваполацкі бізнэсовец, гандляр зь Невелю, прадстаўнік швэдзкай дрэваапрацоўчай кампаніі, зацікаўленай у будаўніцтве невялікай мэблявай фабрыкі — і, натуральна, штодня заходзяць па сваіх патрэбах самі жыхары.

Управа наймае мясцовую варту, што выконвала б у навакольлі функцыі і ўчастковага, і егера, і «зялёных»: у Полацку ім афармляюцца пасьведчаньні, выдаецца зброя ды шэрыфскія значкі. Адна зь першых пастановаў Управы — запрашэньне ў Сітна праваслаўных, каталікоў, эвангелікаў з дабрачыннымі місіямі: пад міжканфэсійны сацыяльны цэнтар аддаецца закінуты будынак інтэрнату, якраз трохпавярховы.

У нацыянальнай уласнасьці застаюцца хіба чыгунка, велізарныя масівы лесу, заказьнікі, лініі электраперадачаў, пошта...

Цяпер людзі самі будуць вырашаць, як распараджацца сіценскай зямлёй, сіценскім лесам, сіценскімі грашыма. Людзі самі на сходзе акцыянэраў ці незалежнага прафсаюзу вызначаць мінімальныя тарыфы й заробкі ў леспрамгасе. Людзі самі аддадуць дзяцей на вучобу ў царкву ці касьцёл, калі не давяраюць школе, і самі праз год пераабяруць старасту, калі той ня даў рады.

Мясцовае самакіраваньне — фундамэнтальная аснова самое дэмакратыі. Гістарычна менавіта ў самакіраваных мястэчках і магдэбурскіх гарадох, рэгіянальных урадах і вольных унівэрсытэтах узьнікла, пашыралася й набыло ўсеагульны характар народаўладзьдзе як палітычны стандарт. Якраз на магутных падмурках мясцовага самакіраваньня (закладзеных у Беларусі ў часы ВКЛ і гвалтоўна выкараненых разам са Статутам у ХІХ ст.) збудаваныя грамадзтва, культура й палітыка Эўропы ды Амэрыкі. Мясцовае самакіраваньне фармуе й задзіночвае нацыю «зьнізу» настолькі ж пасьпяхова, наколькі патрыятычны ўрад, мова і нацыянальныя сымбалі яднаюць яе «згары».

Ключавы прынцып мясцовага самакіраваньня сфармуляваны і ўзьняты на сьцяг хрысьціянска-дэмакратычным рухам ХХ стагодзьдзя — правіла субсыдыярнасьці: рашэньні мусяць прымацца на тым узроўні, на якім яны найбольш эфэктыўна выконваюцца. Мясцовым уладам, сям’і, царкве, недзяржаўным арганізацыям ды прафэсійным асацыяцыям перадаецца львіная доля паўнамоцтваў, зь якімі ніколі ня здолее справіцца цэнтральны ўрад.

Таму зьмена прэзыдэнта й усёй вярхоўкі рэжыму — гэта толькі пачатак пераменаў. Сапраўдныя перамены нацыянальнага маштабу чакаюць нас у глыбіні, у гарадзкіх кварталах ды на вясковых вуліцах. Бязьвер’е, калгасная разруха, нацыянальная млявасьць і абыякавасьць па месцы жыхарства, месцы працы, месцы вучобы — галоўная спадчына злашчаснае эпохі Лукашэнкі.

...Вось чаму ў той момант, калі тысячы й тысячы беларусаў на сталічных плошчах патрабуюць свабоды, праўды й справядлівасьці — гарадзкія шматпавярхоўкі, местачковыя кірмашы й вясковыя хаты скаланае водгульле сапраўднай беларускай улады, якая рана ці позна, нягледзячы ні на што, па ўсёй Беларусі пераможа.

Малое Сітна

* Дзяржаўная ахова лесу

Павал Севярынец — у 1998—2004 лідэр незарэгістра-ванага «Маладога фронту». Асуджаны за арганізацыю акцыяў пратэсту пасьля рэфэрэндуму 2004 году. Цяпер у высылцы ў Малым Сітне, на поўначы Полаччыны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам18

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшым дворнікам Магілёва стаў цемнаскуры беларус з гвінейскімі каранямі7

Кефірны прадукт з бактэрыяй даўгалецця хутка з'явіцца ў магазінах Беларусі4

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў31

Трамп даў Ірану 48 гадзін на адкрыццё Армузскага праліва. І сказаў, што зробіць, калі яны не пагодзяцца30

Якія прафесіі штучны інтэлект хутка заменіць на 90%: вынікі новага даследавання20

Гурт BTS вярнуўся на сцэну. Вы маглі пра іх не чуць, а ў Сеул на гэты канцэрт з'ехалася 250 тысяч чалавек3

Іран выпусціў банкноту найбуйнейшага ў гісторыі краіны наміналу. Гэта ўсяго 7 даляраў па курсе1

19‑гадовая дзяўчына пайшла працаваць трактарысткай. Расказвае, як ёй5

Кучынскі — Кавалеўскаму: Адмаўляць заслугу Ціханоўскай, што пытанне палітвязняў у міжнародным парадку дня — ігнараваць відавочнае57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам18

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць