Архіў

Тры, чатыры, а лепш... пяць зорачак

У хуткім часе гатэль «Сьвіслач» стане «Менск-прынцэс-гатэлем» і першай пяцізоркавай гасьцініцай у Беларусі.

Рэканструкцыя будынку, што ідзе з 2001 г., праводзіць АТ «Ірада» (турэцкі капітал) — чалец міжнароднай сеткі гатэляў з назвай «Прынцэс». У праект укладзена 20 млн даляраў. Вонкавы выгляд будынку на рагу Валадарскага і Кірава амаль не зьмяніўся, але ў рэальнасьці ён быў пабудавана наноў — ад старой «Сьвіслачы» захаваўся толькі фасад (будынак унесены ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў).

На першым паверсе будуць адміністрацыйная частка, кавярня, крамы й казіно з рэстаранам. Ад другога да пятага паверху — нумары і канфэрэнц-заля. Шосты паверх (ён новы і цалкам шкляны) адведзены пад вялікі рэстаран, банкетную залю й начны клюб. Усяго ў гатэлі будзе 100 звычайных нумароў і два прэзыдэнцкія (двухпавярховыя). А ва ўнутраным дворыку — басэйн, фітнэс-заля, боўлінг, салёны прыгажосьці й саўна. Таксама ва ўнутраным дворыку пабудавана шматузроўневая аўтастаянка, машыны на якую будуць дастаўляца на адмысловым ліфце.

Амаль год ідуць работы па аднаўленьні гатэлю «Эўропа», які таксама мае стаць пяцізоркавым. Іх мяркуюць скончыць да пачатку 2007 г. Фасад гатэлю (праект зроблены ТАА «Трайпл») будзе амаль дакладнай копіяй разбуранага. Унутры будзе 68 нумароў і ўсё, што мусіць мець пяцізоркавая гасьцініца, апроч хіба пляцоўкі для гелікоптэра.

Нагадаем, згодна з інструкцыяй Міністэрства спорту й турызму, цягам наступнага году ў Беларусі будзе праводзіцца сэртыфікацыя й клясыфікацыя гасьцініц. На сёньня ў краіне сэртыфікавана толькі 10 гатэляў (усяго ў Беларусі 283 гатэлі). Адзін зь іх чатырохзоркавы (гатэль «Менск») і дзевяць — трохзоркавыя. Цікава, што на фасадзе віцебскага гатэлю «Лучоса» вісяць чатыры зоркі, у той час як гасьцініца трохзоркавая. Дамалявалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, што цяпер з гуртам Akute9

Беларуская блогерка з'ездзіла з сяброўкамі ў Піцер і перакананая, што засялілася ў кватэру з «палтэргейстам»5

У беларускіх кавярнях пачалі прадаваць папулярны польскі дэсерт9

Не вылівайце ваду з-пад бульбы. Вось шэсць спосабаў з толкам яе выкарыстаць2

У Сызрані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод1

Нарвегія стварае «Tinder для навукоўцаў і бізнэсу». Урад будзе аплачваць «першае спатканне»2

Конар Макгрэгар атрымаў траўму на пачатку бою і прайграў Максу Халаўэю

Аргенціна і Месі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету4

Англія ў дадатковы час перамагла Нарвегію і прабілася ў паўфінал9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць