Архіў

Дрэва

Стаяла на няміскім узвышшы дрэва. Стары, магутны каштан, з разложыстымі галінамі, бы рукамі, што кранаюць неба. Менскі старажыл.

Пазіраў з пагорку на мітусьлівую беганіну ды адным сваім выглядам замаруджваў навокал час. Зь якога месца вуліцы ні зірнеш на дрэва — убачыш надзейнага вартаўніка маляўнічых дамкоў за яго сьпінай, вежаў Марыінскага касьцёлу і нават, калі ўглядзецца, ратушнага вяршка. Унізе ўжо спляжылі старыя падмуркі, завалілі дзьве вялікія таполі, рыюць чарговы катлаван у пластах XVII ст. Дзікі плюшч ужо не зачырванее ў кастрычніку на шурпатай цаглянай сьцяне, а папараць, што расьце ў расколінах, засыплюць друзам. Мы ж ня будзем ужо маладымі ў параўнаньні зь немалым векам магутнага дрэва, затое зразумеем, чаму Рым і цяпер называюць «вечным горадам».

Што замінае гэтым убогім праектавальнікам бачыць? Зрэзалі пагорак на Верхнім горадзе, зьнявечылі спрадвечны менскі ландшафт. Стопчуць і той, на якім стаяла дрэва. Пазбавяць духу даўніны рэшту няміскіх двароў, дамкоў, ды ўтыркнуць побач шкляную сьмярдзючую пачвару, хіба што з блакітнымі вокнамі, маўляў, каб нагадвалі падземную рэчку.

Мы прамаўляем словы «Менск», «Няміга», «Сьвіслач», «Пярэспа», «Неба», «Зямля», «Дрэва» як зачур ад калецтва.

Вольга Бабкова

Каментары

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць