Архіў

Шарм невытлумачальны

Запісы Франца Сіўко

* * *

У Бешанковіцкую парафію ксёндз малады прыехаў, Алег Будкевіч. I за кароткі час прывабіў ня толькі каталікоў, а і шмат людзей староньніх. Карпатліваю працай сваёй, абыходлівасьцю, беларускасьцю непадробнаю, выкшталцонай. Гэтаксама годна і апантана Аляксандар Рагіня на Пастаўшчыне, Вячаслаў Пялінак у Друі і Павяцьці шчыруюць. З дабром ідуць да людзей, дабром і адгукаецца.

А мы ўсё, бязьдзейнасьць уласную апраўдваючы, на люд наракаем. I цёмны ён у нас, і дурны, і збыдлячаны. Нібыта самі не з таго катуха.

* * *

Дзед у восемдзесят з гакам на ровары за тры вярсты прыяжджаў галіцца. У портках спартовых, на галаве — капялюш, вакол шыі — хусьціна чырвоная накшталт піянерскага гальштука. Усё жыцьцё — у вёсцы, у працы пякельнай, а вось жа — хоць у кіно за героя-палюбоўніка. Аскепак цывілізацыі гаспадарскай, трывушчасьці й годнасьці ўвасабленьне. I шмат такіх, толькі не заўважаем, самаедзтвам ды разборкамі сваімі занятыя.

* * *

У спадарыні Эвы, полькі з Канады, муж у Маскве працуе.

— Шмат зарабляе? — пытаемся неяк.

— О, нават казаць няёмка, — багачка ўсьміхаецца. — Паверце, дастаткова, каб запрасіць вас у кавярню.

На наступны дзень, падчас экскурсіі ў Асызы, непярэліўкі ў нашай Эвы: партманэт з сумкі выцягнулі.

— Восемдзесят даляраў! — заенчыла роспачліва. — Вось, мела запрасіць вас дзе пасядзець — дык цяпер ужо выбачайце!

* * *

Маці на вадзе дзьвінскай гадавалася. Падчас вайны дзіцём пошту перавозіла на лодцы на латыскі бок. Лодка перакулілася на сярэдзіне ракі, мусіла малая ратавацца. Да берагу даплыла, а лістоў з далоні ня выпусьціла. Але вады з тае пары баяцца стала.

Калі быў клясе ў пятай, выправіліся ўдваіх зь ёю ў Бігосава трускалкі прадаваць. А перавозчык — п’янюткі, ды яшчэ і лодку сюды-туды, каб напалохаць, наўмысна гайдае. Памятаю, як прыхінула мяне да сябе і ўсё жагналася.

Незадоўга да яе сьмерці ля ракі разам былі, калі на працу ў Дрысу праз Краслаўшчыну дабіраўся. На хвалі паказала, тузанула да сябе:

— Не плыві, патонеш яшчэ!

Адпіхнуў яе ды і паплыў да другога берагу. Самае большае, пра што па сёньняшні дзень шкадую.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Каментары

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

Праваабаронца Лабковіч атрымаў прапанову аб «супрацоўніцтве»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць