Архіў

Вырашальны месяц

№ 25 (234), 18 чэрвеня 2001 г.


 Вырашальны месяц

Аж 25 ініцыятыўных групаў зьвярнуліся ў Цэнтравыбаркам па рэгістрацыю. Першыя зь іх ужо зарэгістраваныя – у тым ліку і група Пазьняка.

 

Ініцыятыўная група лідэра нацыянал-кансэрватараў складаецца з 1429 чалавек. Удзел Зянона ў кампаніі істотна зьніжае шанцы іншага праванародніцкага кандыдата — Сяргея Антончыка, у групе падтрымкі якога 1160 чалавек. Гэтае колькасьці можа быць дастаткова, каб сабраць за 20 дзён 100 тысячаў подпісаў выбарцаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты, але нішы ў перадвыбарным раскладзе для Антончыка не застаецца. Прыйдзецца яму яшчэ пяць гадкоў пачакаць.

Да пяцёркі дэмакратычных кандыдатаў далучыўся новы перабежчык з лукашэнкаўскага стану — пасол у Латвіі Міхаіл Марыніч. Ягоная група падтрымкі невялікая (811 чалавек), а вылучэньне адбылося хутчэй праз асабістую амбіцыю. Гэта своеасаблівы крык сумленьня маладое беларускае намэнклятуры, не падмацаваны, аднак, саліднымі структурамі. Але й Марыніч ня будзе лішні, калі вакол адзінага кандыдата дэмакратаў створыцца шырокая кааліцыя. На пазыцыях пяцёркі стаіць таксама лідэр прафсаюзу аграрнікаў Аляксандар Ярашук са сваімі 1210 прыхільнікамі, такі сабе дублёр Ганчарыка. Уладзімер Ганчарык, немалады і хітрамудры кіраўнік Фэдэрацыі прафсаюзаў мае найбольшую сярод дэмакратаў ініцыятыўную групу (4067 чалавек). Гэта трохі болей, чым у Сямёна Домаша (3756 чалавек). Гэтыя два, відаць, і зьбяруць найболей подпісаў сярод кандыдатаў-дэмакратаў. У групе Казлоўскага — толькі 1609 сяброў, у Калякіна — 2076.

Сярод русафілаў найбольшую групу падтрымкі зарэгістраваў сам Лукашэнка (3830 чалавек). У рэклямаваных расейскімі СМІ Сініцына і Машэравай адпаведна 1976 і 1282 чалавекі. Апошнія наўрад ці зьбяруць неабходную колькасьць подпісаў без падтрымкі “адміністрацыйнага рэсурсу” і/або набліжаных да ўлады бізнэсмэнаў. А магчымасьць такой падтрымкі ня выключаная. Тое, што ўлады робяць стаўку на стварэньне “масоўкі”, якая б дэзарыентавала выбарцаў, пацьвярджаецца вылучэньнем на прэзыдэнты “грамадзкіх дзеячаў” кшталту прадпрымальніка Данькова, дырэктара заводу халадзільнікаў Калугіна, дэпутата палаты прадстаўнікоў, кіраўніка ЗАТ “Гандлёвы Дом БелБабаеўскае” Сяргея Скрабца ці віцэ-прэзыдэнта міжнароднай асацыяцыі “Абарона правоў чалавека” Мікалая Мякекі. Таму ня будзем зьдзіўляцца, калі нейкі такі Мякека ці Машэрава 100 тыс. подпісаў і зьбяруць.

Нарэшце, апошнюю групу кандыдатаў складаюць “плыўцы ў мутнай вадзе” — лідэр лібэрал-дэмакратаў Гайдукевіч, самотны палітык Цярэшчанка (з найбольшай ініцыятыўнай групай — 6069 чалавек), Валеры Леванеўскі (ягоная й Чыгірова групы аб’ядналі намаганьні па зборы подпісаў, што яшчэ раз даказвае, наколькі слабыя тылы мае такі ж “адзінокі” палітык Чыгір з сваімі 1485 зборшчыкамі).

Само тое, што ў краіне ёсьць 20 тысячаў палітычных актывістаў, гатовых зьбіраць подпісы за незалежных кандыдатаў, цешыць. Як і тое, што людзі не баяцца браць удзел у выбарах. Як і адстаўка Чыкіна з пасады кіраўніка БТ, якая наносіць сур’ёзны ўдар па пазыцыях русафілаў у лукашэнкаўскай адміністрацыі.

Краіна чакае. Ніхто ня можа прадказаць, як будуць разьвівацца падзеі. Месяц збору подпісаў і рэгістрацыі выявіць, хто з кандыдатаў і груповак які патэнцыял мае , ці здолеюць дэмакраты вылучыць адзінага кандыдата, ці будуць выбары элемэнтарна дэмакратычнымі. Пацерпім месяц.

Мікола


Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

«О, женщина из рода Рогволода!»: Вялікі тэатр абвесціў конкурс на рускамоўную оперу-балет пра полацкіх князёў28

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць