Свет55

Б. Нямцоў: Прысьпешваньне незалежнасьці Косава — памылка Буша

Я мяркую, што ў выпадку, калі Косава стане незалежным, Пуцін атрымае велізарныя магчымасьці падтрымкі сэпаратыстаў — найперш у Грузіі, але і ў іншых краінах постсавецкай прасторы».

Такое меркаваньне выказаў вядомы расейскі палітык Барыс Нямцоў, выступаючы на вячэры, наладжанай кіраўніцтвам Радыё Свабода Радыё Свабодная Эўропа.

Нямцоў: «Я ня ведаю, чаму ваш прэзыдэнт вырашыў прысьпешыць працэс атрыманьня Косавам незалежнасьці. Я ня думаю, што Косава ёсьць рэальнай праблемай Амэрыкі. Косава — гэта праблема Эўропы.

Днямі Пуцін падчас размовы з Саакашвілі ў Санкт‑Пецярбургу спытаўся ў грузінскага прэзыдэнта, ці падтрымлівае той пазыцыю Расеі па Косаве. І што адказаў Саакашвілі? Зразумела, так.

Калі ЗША будуць ціснуць, каб рэалізаваць плян Ахцісаары адносна Косава, я лічу, што гэта будзе вялікай памылкай Буша. Пуцін будзе выкарыстоўваць гэтую памылку для падтрымкі сэпаратыстаў у краінах вакол Расеі. У першую чаргу ў Грузіі. Ён неадкладна арганізуе рэфэрэндумы ў Абхазіі і ў Паўдзённай Асэтыі. І яны дадуць 90% падтрымкі незалежнасьці ад Грузіі на самым сумленным рэфэрэндуме. Пасьля гэтага Пуцін зробіць тое самае і атрымае такую самую велізарную падтрымку ў Прыднястроўі.

І што Злучаныя Штаты змогуць адказаць на гэта? Гэта ж сытуацыя абсалютна аналягічная косаўскай. Некаторыя кажуць, што Пуцін перасьцерагаецца косаўскага прэцэдэнту для Чачні. Але гэта ня так. Чачня перастала быць міжнароднай праблемай. У Чачні паставілі крымінальнага тыпа — Кадырава, які кантралюе сытуацыю. Рэфэрэндум паказаў, што чачэнцы хочуць быць з Расеяй назаўжды. Пуцін даў у Чачню вялікія грошы. Захад не цікавіцца Чачнёй, бо мае шмат іншых праблемаў.

Я мяркую, што ў выпадку, калі Косава стане незалежным, Пуцін атрымае велізарныя магчымасьці падтрымкі сэпаратыстаў — найперш у Грузіі, але і ў іншых краінах постсавецкай прасторы».

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

«У нас яшчэ тыдні два чакаць». Хто з беларусаў ужо пасадзіў бульбу ў гэтыя выходныя?6

Ізраільскі вайсковец кувалдай крышыў статую Ісуса Хрыста на поўдні Лівана39

Хлопец з Эфіопіі стварае са смецця неверагодныя касцюмы ВІДЭА

«Денег нет, но вы держітесь». Памерла жанчына з Крыма, якой Мядзведзеў гэта казаў6

Рынак працы чакае вялікая праблема — і гэта не штучны інтэлект13

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску3

Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове10

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць