Архіў

Генадзь Сагановіч. Зноў пра Вітаўта

№ 31 (152), 15 лістапада 1999 г.


 

Гісторыя

Зноў пра Вітаўта

 

Прыемна, што мае вольныя развагі пра бітву на Ворскле выклікалі палемічны водгук («НН», 8.11.1999). Гатовы да крытыкі, бо амаль не надаваў увагі хадзе самой сечы. Вэрсія сп.Бадуна цікавая, але, падаецца, занадта спрошчаная. Усё ў ёй выглядае гранічна ясна й лягічна, усе паводзяць сябе «разумна», «рацыянальна», «мудра» і «геніяльна». Але непраўдападобна...

На жаль, у рэальнай гісторыі так амаль не бывае. І такія знаёмыя ідылічныя парсуны вялікіх князёў (перадусім Вітаўта!), ад якіх даўно прыкра, — таксама непраўдзівыя. Не, Вітаўт быў жывым чалавекам. Гадоў празь дзесяць пасьля Ворсклы ён раптоўна кіне сваю армію ў балатах і непралазных гушчарах Маскоўшчыны, а сам, мяняючы коняў, паляціць да маладой жонкі ў Вільню. І ягоныя пачуцьці зноў будуць аплочаныя сотнямі ды сотнямі жыцьцяў... А гэта ж не адзіны прыклад.

Што да Ворсклы, дык сапраўды, слушны выбар крыніцаў ёсьць першай умовай кожнага нармальнага дасьледаваньня. Толькі ня менш важнай застаецца іх крытыка. Чаму перавага мусіць аддавацца адно заходнім кронікам? У згадках пра Ворсклу яны насьледавалі пераважна нашым летапісам, якія фіксавалі інфармацыю ўсё ж больш аўтэнтычную. Да таго ж, хаду бітвы яны нідзе не разгортваюць і ўжо ніяк не фіксуюць карціны такой, якою яна намаляваная сп.Бадуном. Я б ня цьвердзіў катэгарычна й пра тое, што Эдыгей быў з маленькім войскам, а Цімур-Кутлук — зь вялікім. Акурат Эдыгей лічыўся тады галоўным камандзірам войскаў Залатой Арды, і менавіта яму гістарыяграфічная традыцыя прыпісвала разгром Вітаўта.

Ворскла належыць да падзеяў, якія яшчэ літаральна патанаюць у цемры невядомага, а недахоп верагоднай інфармацыі заўжды спараджае самыя розныя вэрсіі, таму спрэчкі тут цалкам натуральныя. Мне хацелася запярэчыць адно такой катэгарычнай лягізацыі. Шукаць лёгіку ў хаосе мінулых падзеяў канечне ж хочацца, але штука ў тым, што лёгіка і рэальнае жыцьцё прынцыпова ня зводзяцца да адной плашчыні, што прывабным лягічным канструкцыям найчасьцей аніяк не пасуе «непрычасаная» фактура рэальнай гісторыі.

Генадзь Сагановіч


Каментары

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Кулеба бачыць падрыхтоўку беларускай арміі да вайны. Але гэты мілітарысцкі тэатр прызначаны толькі для аднаго гледача — Крамля26

Праз канфлікт з Папам Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне14

У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць18

Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца14

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць