Спорт

У Мінску развіталіся з журналістам Сяргеем Аляхновічам

У рытуальную залу на вуліцы Альшэўскага прыйшлі больш за 50 чалавек: калегі-журналісты з розных СМІ, сябры, футбольныя спецыялісты.

Былі прадстаўнікі ФК «Дынама» Мінск і ФК БАТЭ.

Сяргей Аляхновіч памёр у ноч на пятніцу ў Мінску. Яму было 44 гады. У яго застаўся бацька, што пражывае ў Маладзечне. Сяргей будзе пахаваны сёння на могілках у вёсцы Турэц-Баяры за Маладзечнам, дзе пахаваная яго маці.

***

Сяргей Аляхновіч быў карэспандэнтам газет «Свободные новости», «Прессбол», інтэрнэт-рэсурсу gazetaby.com. Апошні год актыўна супрацоўнічаў з расійскімі хакейнымі сайтамі.

Незадоўга да смерці Сяргей скончыў кнігу пра свайго сябра, выдатнага беларускага хакеіста Руслана Салея, што загінуў 7 верасня 2011 г. у авіякатастрофе пад Яраслаўлем. Кніга здадзена ў друк.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску84

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску84

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць