Грамадства77

Марцалеў прапануе апазіцыйным палітыкам прайсці дэтэктар хлусні

«Яны павінны пацвердзіць, што не супрацоўнічаюць ні з беларускімі, ні з замежнымі спецслужбамі».

Сяргей Марцалеў, былы кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча, прапануе апазіцыйным палітыкам прайсці праверку на дэтэктары хлусні, паведаміў ён БелаПАН.

Паводле слоў Марцалева, лідары апазіцыі, фігуранты крымінальных спраў па падзеях 19 снежня 2010 года, «у той ці іншай ступені маюць намер удзельнічаць у парламенцкай выбарчай кампаніі». «Аднак фігурантаў гэтай справы часта падазравалі ў тым, што яны пад націскам пагадзіліся супрацоўнічаць са спецслужбамі.

Алею ў агонь падлілі і факты напісання некаторымі палітыкамі пакаянных лістоў прэзідэнту, і выпадак з экс-кандыдатам у прэзідэнты Алесем Міхалевічам, які публічна прызнаўся ў тым, што яго выпусцілі ў абмен на абяцанне супрацоўніцтва з КДБ. Зыходзячы з гэтага, палітыкі загаварылі пра „фракцыю генерала Зайцава“ (старшыні КДБ) у апазіцыі», сказаў Марцалеў.

Гэта прывяло да таго, што лідары апазіцыі адзін аднаму не давяраюць, а самі спецслужбы ўсяляк культывуюць чуткі пра вярбоўку, тым самым узмацняючы гэты недавер.

«Таму я прапаную фігурантам крымінальнай справы па падзеях 19 снежня, а таксама лідарам апазіцыі і ключавым фігурам у парламенцкай кампаніі прайсці праверку на дэтэктары хлусні.

Яны павінны пацвердзіць, што не супрацоўнічаюць ні з беларускімі, ні з замежнымі спецслужбамі.
З аднаго боку, гэта верне давер сярод лідараў апазіцыі, з іншага — не дасць магчымасці дзяржаўным тэлеканалам казаць, што апазіцыянеры з’яўляюцца „пятай калонай“, „агентамі ўплыву“ і супрацоўнікамі замежных спецслужб», — лічыць Марцалеў.

Ён заявіў, што гатовы першым прайсці такую праверку, а кантраляваць яе прапануе незалежным СМІ.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»41

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш2

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»41

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць