Грамадства33

Латвійскія дэпутаты аказаліся ў эфіры беларускага дзяржтэлеканала, хоць не давалі яму інтэрв’ю. Як так выйшла

У праграме «Понятная политика» на дзяржтэлеканале «Беларусь 1» 23 сакавіка былі паказаныя «эксклюзіўныя інтэрв’ю» з удзелам дэпутатаў Еўрапарламента, сеймаў Літвы, Латвіі і Польшчы. Сярод іх былі латвійскія дэпутаты Юрыс Вілюмс і Алег Бураў. Адзін з іх расказаў парталу Delfi, што гутарыў не з беларускімі прапагандыстамі, а з нейкімі студэнткамі — нібыта для незалежнага расійскага выдання «Новая газета Еўропа», піша выданне «Люстэрка».

Латвійскія дэпутаты Сейма Юрыс Вілюмс і Алег Бураў. Калаж Delfi.lv

На працягу паўгадзіны аўтары прапагандысцкай перадачы на беларускім дзяржТБ стараліся данесці думку, што палітыкі ў ЕС далёкія ад рэальнасці, абвяргаючы іх каментарыі «фактамі» і меркаваннямі «звычайных» людзей. У перадачы выкарыстаныя фрагменты відэа з удзелам дэпутатаў Сейма Латвіі Юрыса Вілюмса і Алега Бурава.

У адным з фрагментаў Вілюмс на рускай мове кажа, што «не бачыць прычын жыць спакойна, пакуль Расійская Федэрацыя існуе ў цяперашніх памерах». Меркаванне Бурава транслюецца больш шырока: ён расказвае пра складаную эканамічную сітуацыю ў Латвіі і неабходнасць павелічэння абароннага бюджэту, падкрэсліваючы, што сродкі варта накіроўваць не толькі на закупку тэхнікі за мяжой, але і на развіццё мясцовай вытворчасці, напрыклад, дронаў.

Акрамя таго, Бураў адзначыў, што апошні раз быў у Беларусі на Новы год у 2020 годзе і станоўча адгукнуўся пра беларускі народ, назваўшы яго адкрытым і добразычлівым.

У перадачы таксама паказаны сюжэт з удзелам жанчыны, меркавана з Латвіі, якая сцвярджае, што яе знаёмая плаціць больш за 300 еўра за ацяпленне двухпакаёвай кватэры і пасля аплаты рахункаў у яе не застаецца грошай на ежу. Акрамя таго, у праграме сцвярджаецца, што смяротнасць у Латвіі ўдвая вышэйшая, чым у ЕС, і што людзі масава з’язджаюць з краіны. Увесь гэты наратыў супрацьпастаўлены станоўчаму вобразу жыцця ў Беларусі.

Перадачу «Понятная политика» вядзе ўключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза Сяргей Гусачэнка.

Дэпутаты Сейма Латвіі адмаўляюць, што размаўлялі з беларускімі прапагандыстамі. Бураў заявіў, што «не даваў інтэрв’ю ні гэтай перадачы, ні гэтаму журналісту». Ён дадаў, што за час працы камунікаваў з украінскімі і расійскімі апазіцыйнымі журналістамі, якія працуюць у Еўропе.

Вілюмс таксама заявіў, што не даваў каментарыяў беларускаму дзяржтэлеканалу, і падкрэсліў, што яго пазіцыя ў дачыненні да ўладаў Беларусі адназначная, таму ўдзел у працы прапагандысцкіх СМІ быў бы недапушчальны. Пры гэтым ён узгадаў, што выкарыстаную ў перадачы заяву зрабіў у інтэрв’ю дзвюм студэнткам, якія назваліся прадстаўніцамі «Новай газеты Еўропа».

Гэта не першы раз, калі пад прыкрыццём выдання «Новая газета Еўропа» ствараецца кантэнт для беларускай дзяржпрапаганды. Напрыклад, 25 сакавіка нібыта для гэтага рэсурсу двое маладых людзей здымалі відэа на акцыі ў гонар Дня Волі ў Вільні (адзін з іх расказаў, што з імі расплаціліся крыптавалютай, ролікі выкарысталі ў перадачы на дзяржтэлеканале СТБ). Раней з фэйкавай прапановай аб найме ад таго ж выдання звярталіся да беларускай журналісткі Настассі Рагатко, якая супрацоўнічала з Офісам Святланы Ціханоўскай.

У мінулым годзе нейкія людзі ад імя «Новай газеты Еўропа» спрабавалі трапіць для інтэрв’ю і ў сам Офіс Ціханоўскай. Падобны запыт атрымлівала таксама Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) пад кіраўніцтвам Паўла Латушкі.

Невядомыя выкарыстоўваюць імя рэальнай журналісткі «Новай газеты Еўропа» Ірыны Гарынай. У выданні адзначалі, што яна не займаецца Беларуссю.

Каментары3

  • Лэлік з-пад Лімасола
    27.03.2026
    Лічбавая гігіена - гэта яшчэ мы толькі будзем вывучаць
  • Я заўжды з сабой бяру ві-дэа-камеру
    27.03.2026
    Таксама ўкраінцы здымалі? А літоўскі хлопчык пісаў тэкст які казаць?
  • Сам сабе задаю пытанні, бо не чытаю далей загалоўка
    28.03.2026
    Я заўжды з сабой бяру ві-дэа-камеру, Калі пачытаць не толькі загаловак, то там усё напісана.

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай11

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»74

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай11

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць