Свет

Украіна і Саудаўская Аравія падпісалі дамову аб абаронным супрацоўніцтве

Паводле ўмоў падпісанага дакумента, Кіеў будзе дапамагаць Эр-Рыяду ў распрацоўцы неабходных кампанентаў супрацьпаветранай абароны.

Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў у сваім тэлеграм-канале, што дакумент будзе асновай для тэхналагічнага партнёрства і інвестыцый, а таксама ўзмацняе міжнародную ролю Украіны як «дадатковага пастаўшчыка бяспекі». Ён падкрэсліў, што Украіна гатова дзяліцца сваім вопытам і сістэмамі з Саудаўскай Аравіяй, каб павысіць абарону жыццяў.

Зяленскі звярнуў увагу, што ўжо пяты год украінцы супрацьстаяць атакам балістычнай зброяй і дронамі, аналагічнымі іранскім Shahed, якія цяпер выкарыстоўваюцца ў рэгіёне Персідскага заліва. Ён адзначыў, што супрацоўніцтва можа быць узаемавыгадным.

Дамова была падпісаная 26 сакавіка перад сустрэчай Зяленскага са спадчынным прынцам Саудаўскай Аравіі (фактычным кіраўніком краіны) Мухамедам бен Салманам Аль Саудам у Джыдзе. Ад украінскага боку на падпісанні прысутнічалі сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэм Умераў, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Кісліца і начальнік Генштаба УСУ Андрэй Гнатаў.

Дамова прадугледжвае не толькі дапамогу з перахопнікамі, але і стварэнне сістэмы СПА, яе інтэграцыю з іншымі кампанентамі, выкарыстанне вопыту Украіны, тэхналогій штучнага інтэлекту і аналітыкі для супрацьдзеяння беспілотнікам Shahed.

З пачатку вайны ЗША і Ізраіля супраць Ірана Кіеў прапаноўвае падтрымку ў абароне ад іранскіх дронаў Shahed, якія выкарыстоўваюцца таксама расійскай арміяй ва Украіне. Па станне на сярэдзіну сакавіка ад Украіны знаходзіцца 201 вайсковы эксперт у краінах Блізкага Ўсходу і яшчэ 34 гатовыя да разгортвання. Украіна ўжо супрацоўнічае з ААЭ, Катарам, Саудаўскай Аравіяй і Кувейтам, каб прадухіліць іранскія атакі супраць суседніх краін.

27 сакавіка Зяленскі сустрэўся з украінскімі экспертамі ў Саудаўскай Аравіі, дзе яны абмяркоўвалі праблемныя пытанні і магчымыя змены для ўзмацнення абароны людзей і жыццяў ад іранскіх шахедаў і ракет.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць