Грамадства77

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі заявіў, што пажартаваў, калі сказаў, што не ведаў, дзе знаходзіцца наша краіна, калі адміністрацыя Дональда Трампа ўпершыню накіравала яго ў Мінск з афіцыйным візітам. Так Коўл пракаментаваў свае словы, сказаныя раней у некалькіх інтэрв’ю амерыканскім СМІ, заўважыла «Люстэрка».

«Дык што, Джон Коўл быў намеснікам спецпрадстаўніка па канфлікце паміж Расіяй і Украінай і не ведаў, дзе знаходзіцца Беларусь? Вы жартуеце? Спадзяюся, ён хаця б зможа знайсці Маскву на карце», — напісала карыстальніца сацсеткі X Nšo-či.

У адказ на гэта Джон Коўл напісаў, што гэта быў жарт.

«Гэта быў жарт. Вядома, я ведаў, дзе знаходзіцца Беларусь», — напісаў спецпасланнік Трампа.

Пра тое, як ён да візіту ў Мінск нібыта не ведаў, дзе знаходзіцца Беларусь на карце, Джон Коўл публічна расказваў як мінімум два разы. Першы — выданню The Wall Street Journal у снежні 2025 года.

У сваім аповедзе пра сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску спецпрадстаўнік адзначыў, што не быў самым відавочным кандыдатам для дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

«Першае, што я падумаў: дзе гэта, чорт пабяры?» — успамінаў ён.

Другі раз Коўл паўтарыў гэтую фразу за тыдзень да свайго апошняга візіту ў Мінск у сакавіку 2026 года, выступаючы ў Інстытуце Маккейна ў Вашынгтоне. Ён расказаў аўдыторыі, як увогуле атрымаў пасаду спецпасланніка і як прайшла яго першая паездка ў Мінск.

«Усё пачалося з тэлефоннага званка… У той час я быў намеснікам пасланніка па канфлікце паміж Расіяй і Украінай генерала [Кіта] Келага. Мне тэлефануюць: «Паедзеш у Беларусь?» Я пытаюся: «А дзе гэтая Беларусь?»» — распавёў Коўл.

Варта зазначыць, што за чатыры паездкі былога 78‑гадовага амерыканскага адваката ў Беларусь удалося вызваліць 438 чалавек.

Каментары7

  • Андрусь
    28.03.2026
    Цудоўная ілюстрацыя стылю дзейнасці Трампа - накіраваць вырашаць пытанні на нейкім кірунку чалавека, які пра гэты кірунак першы раз чуе. А лукашэнку хоць бы і прыбіральшчыцу з Белага дома да яго накіраваў "сам Трамп", назваўшы яе спецпасланніцай, ён бы выпускаў тых, каго ён выпусціў.
  • 3% у міня
    28.03.2026
    Людзі дзелают дзела, столька людзей асвабадзілі. А маглі бы эцім ваабшчэ не занімацца, как раньшэ. Вон вся Явропа не можэт аднаво Пачобута асвабадзіць. А вы тут рамашку устроілі: ведаў-не ведаў, згода- не згода.
  • Кожны вера ў што захоча
    28.03.2026
    Для мяне адпачатку было зразумела, што Коўл будзе гаварыць тое што патрэбна гаварыць, каб быў вынік. Шукаць у яго словах чыстую манету не варта. Варта глядзець не на тое што ён гаворыць, а на тое, што ён робіць, дарэчы як і Трамп. Дарэчы як і ўсе.

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе44

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

«Міратворац» выдаліў галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» са сваёй базы29

Севярынец распавёў, як на Акрэсціна яму арганізавалі пачварную газавую атаку5

У Беларусі навучыліся рамантаваць цепласеткі без адключэння ацяплення2

У Іране пахавалі аяталу Хаменеі2

У Кобрынскім раёне ў ДТЗ загінула 15‑гадовая дзяўчына, яшчэ тры маладыя чалавекі ў бальніцы1

«Вам канец». Як мінчук чатыры дні вадзіў за нос махляроў і чым скончылася9

Фізічныя кнопкі вяртаюцца? Аўтавытворцы пачынаюць адмаўляцца ад сэнсараў і вялізарных экранаў12

Пад начным ударам дронаў апынуліся тры буйныя нафтавыя аб’екты на поўдні Расіі1

Навукоўцы: першыя жывёлы на Зямлі былі вельмі дрэнныя ў сэксе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе44

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць