Нерухомасць

Праверыць кошт кватэры анлайн можна цяпер не толькі ў Мінску

Сэрвіс праверкі рэальнага кошту кватэр ад Нацыянальнага кадастравага агенцтва запрацаваў у абласных цэнтрах.

Фота: lookby.media

Нацыянальнае кадастравае агенцтва пашырыла геаграфію свайго сэрвісу аўтаматычнай ацэнкі рыначнага кошту кватэр. Цяпер даведацца арыенціровачную цану нерухомасці анлайн можна не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, піша sb.by.

Галоўная фішка інструмента на базе штучнага інтэлекту ў тым, што ён аналізуе не завышаныя цэны з аб'яваў у інтэрнэце, а рэальныя сумы куплі-продажу з афіцыйнага рэестра здзелак.

Пры разліку мадэль улічвае больш за 15 характарыстык — ад плошчы і матэрыялу сцен да наяўнасці рамонту і блізкасці паркаў ці метро.

Для тыпавых кватэр памылка сістэмы складае ўсяго 5—7%, што робіць сэрвіс выдатным бясплатным арыенцірам як для прадаўцоў, так і для пакупнікоў, якія жадаюць праверыць адэкватнасць рынкавай цаны за некалькі хвілін.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын25

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын25

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць