«Міратворац» выдаліў галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» са сваёй базы
Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў быў уключаны ў базу ўкраінскага цэнтра «Міратворац» памылкова. Цяпер старонка, якая змяшчала звесткі пра яго, выдаленая, паведаміла выданне.

34‑гадовы кіраўнік незалежнага беларускага медыя Яўген Казарцаў трапіў у чорныя ўкраінскія спісы ў чэрвені.
Былому журналісту расійскага дзяржаўнага рэсурса «Спутнік» закідалі «ўдзел у актах гуманітарнай агрэсіі супраць Украіны», распаўсюд расійскай прапаганды і маніпуляванне грамадска значнай інфармацыяй у інтарэсах Крамля.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Цікава, часу тады спадар Казарцаў не пойдзе ў суд каб абараніць свае добрае імя ;)