Свет66

У якіх умовах жыве Кім Чэн Ын і што носяць яго жонка, сястра і дачка

Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын пачаў маштабную рэканструкцыю сваіх раскошных рэзідэнцый. Спадарожнікавыя здымкі паказваюць абнаўленне як мінімум дзевяці люксавых комплексаў дыктатара. Што яшчэ відаць з космасу і што трапляла на афіцыйныя відэа?

Кім Чэн Ын аглядае новы аб'ект аквакультуры ў павеце Рагвон, 30 жніўня 2025 года. Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP

Паводле аналізу даследчага сэрвісу NK Pro, які спецыялізуецца на вывучэнні КНДР, кіраўнік краіны валодае больш чым дзясяткам раскошных рэзідэнцый. Як піша The Wall Street Journal, будаўнічыя работы як мінімум на дзевяці з іх пачаліся ў канцы мая — пачатку чэрвеня.

Сярод аб'ектаў — прыватны комплекс на ўзбярэжжы ў Вансане, дзе Кім Чэн Ын звычайна праводзіць летнія месяцы. Паводле WSJ, менавіта там падчас яго адпачынку швартуецца яхта коштам каля 7 мільёнаў даляраў. Работы таксама вядуцца ў рэзідэнцыі ў Пхеньяне, загарадным комплексе каля возера і велізарным сямейным маёнтку, на тэрыторыі якога, як сцвярджаюць аналітыкі, знаходзяцца нават пляцоўкі для выпрабавальных пускаў балістычных ракет.

На думку экспертаў, цяперашняя рэканструкцыя стала магчымай дзякуючы прытоку фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў, якія Пхеньян атрымлівае ў выніку паглыблення супрацоўніцтва з Расіяй і Кітаем.

Пра гэтыя рамонтныя работы дзяржаўныя СМІ КНДР не паведамляюць. Як адзначае выданне, адкрытая дэманстрацыя раскошнага ладу жыцця супярэчыла б афіцыйнай прапагандзе, паводле якой Кім нібыта падзяляе цяжкасці са сваім народам.

Паколькі доступ да яго рэзідэнцый практычна немагчымы, асноўную інфармацыю пра раскошны лад жыцця паўночнакарэйскага дыктатара даследчыкі атрымліваюць са спадарожнікавых здымкаў. Як адзначае WSJ, на іх можна разгледзець суперяхты, конныя манежы і басейны алімпійскага памеру.

Кім Чэн Ын падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Фота: Korean Central News Agency / Yonhap News Agency via mk.co.kr

Адным з нешматлікіх пацвярджэнняў такога ладу жыцця з'яўляюцца афіцыйныя фотаздымкі. Летась міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў наведаў Кіма на яго двухпалубнай яхце даўжынёй 29 метраў. А былы амерыканскі баскетбаліст Дэніс Родман, які сустракаўся з паўночнакарэйскім лідарам у 2013 годзе, пасля параўнаў адпачынак на яго яхце з падарожжам на Гаваі або Ібіцу.

Як адзначае The Wall Street Journal, раскоша ў КНДР служыць не толькі асабістаму камфорту кіраўніка краіны, але і дапамагае падтрымліваць лаяльнасць кіраўнічай эліты. Яшчэ бацька цяперашняга лідара, Кім Чэн Ір, узнагароджваў сваіх набліжаных дарагім алкаголем, швейцарскімі гадзіннікамі і іншымі каштоўнымі падарункамі.

Яго сын працягнуў гэтую практыку ў яшчэ большых маштабах.

Нягледзячы на міжнародныя санкцыі, якія забараняюць пастаўкі ў КНДР дарагіх тавараў — ад гадзіннікаў Rolex да аўтамабіляў Mercedes-Maybach, — Кім Чэн Ын і члены яго сям'і працягваюць карыстацца вырабамі вядомых сусветных брэндаў.

WSJ звярнула ўвагу, што падчас візіту ў Пекін у верасні паўночнакарэйскага лідара бачылі са швейцарскім гадзіннікам. Паводле звестак паўднёвакарэйскай выведкі, яшчэ ў 2015 годзе Кім і яго жонка паставілі ў сваіх рэзідэнцыях саўны нямецкай вытворчасці.

Сястра кіраўніка КНДР Кім Ё Чжон носіць сумкі Dior коштам больш за 7 тысяч даляраў. Яго дачка Кім Чжу Э з'яўлялася ў пухавіку гэтага ж брэнда падчас запуску міжкантынентальнай балістычнай ракеты, а жонка Кіма падчас наведвання аднаго з заводаў была заўважана з сумкай Gucci.

Каментары6

  • Ын Ян
    10.07.2026
    Вельмі любіць швайцарскі сыр як пішуць журналісты
  • Фан
    10.07.2026
    Любіць амэрыканскі NBA, Дэніса Родмана
  • Del Gottardo
    10.07.2026
    Ягоны бацька дыктатар ір сэн некалі ына адправіу́ вучыцца у́ Швайцарыю, прау́да ын тамака вучыу́ся пад чужым прозьвішчам і з аховай хадзіу́

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы27

У Польшчы будуць судзіць банду, якая рабавала грузавікі. З 13‑ці падсудных пяцёра беларусы

У «Белавія» расказалі, чаму ў авіякампаніі так шмат начных рэйсаў

Махляры нагрэлі двух мужчын на 101 чырвонай ружы

У Нарвегіі адрэагавалі на абразлівае выказванне Трампа з гумарам — падборкай дызайнерскіх прыбіральняў ФОТЫ1

«Не збіраюся стрымлівацца». Эстонскі прэм'ер адказаў на просьбу Пентагона не называць Пуціна пацуком6

«Белпошта» з 1 лістапада не будзе прымаць камерцыйных пасылак у Еўрасаюз3

Амерыканцы ставяць рэкорды па датэрміновым галасаванні ў Кангрэс. Бюлетэнь папрасіў нават Папа2

У Расіі вырашылі не рамантаваць свой самы магутны вайсковы карабель12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць