Грамадства77

У Беларусі закрылі праект па ўстаноўцы «бутэлькаматаў». Гэта была ўжо не першая спроба

У Беларусі закрылі праект па ўстаноўцы «бутэлькаматаў». Гэтыя апараты, якія таксама называюць тараматамі ці фандаматамі, дазваляюць здаць пластыкавыя бутэлькі і алюмініевыя бляшанкі і атрымаць наўзамен кампенсацыю, часцей за ўсё ў выглядзе зніжкавых купонаў на пакупкі ў розных крамах, піша Blizko.by.

Паведамленне пра закрыццё праекта з'явілася ў дадатку EcoPlatform, гэтую экасістэму развівае расійская кампанія «Інавацыйная экалагічная платформа».

Паведамляецца, што фандаматы даводзіцца закрываць з-за росту выдаткаў і складанай лагістыкі.

За час працы ў Беларусі было сабрана больш за 10,5 мільёна бляшанак і бутэлек.

Нягледзячы на тое, што такім чынам тэарэтычна сапраўды можна было накапіць нямала зніжкавых рублёў, самі «бутэлькаматы» працавалі вельмі нестабільна: раз-пораз яны былі паламанымі або проста не працавалі. Акрамя таго, іх вельмі хутка запаўнялі, а разгружалі не так часта, як гэтага хацелася б карыстальнікам.

Урэшце, праграма проста паведамляла карыстальніку няслушныя лічбы, і калі той прыходзіў з поўнай сеткай да нібыта вольнага тарамата, то мог сутыкнуцца з тым, што той перапоўнены ці заблакаваны. З 12‑ці мінскіх тараматаў адначасова маглі быць нядзейнымі адразу палова ці нават больш.

У дадатку ёсць сістэма рэйтынгаў, якая паказвае, колькі бляшанак і бутэлек здалі праз розныя бутэлькаматы. У Мінску рэкорд устанавіў нехта Ў з неверагодным паказчыкам 92 280 бляшанак і бутэлек.

Але гэта не адзіная ініцыятыва па прыёме ў насельніцтва пластыкавых бутэлек. Blizko.by расказваў: яшчэ ў сакавіку 2020‑га пастаянны тарамат з'явіўся ў гіпермаркеце Green у гандлёвым цэнтры «Скала» на рагу вуліц Прытыцкага і Петруся Глебкі. Гэта быў сумесны праект «Аліварыі» і сеткі Green.

Дарэчы, яшчэ ў 2019 годзе ў краіне павінна была запрацаваць агульнарэспубліканская дэпазітна-залогавая сістэма з тараматамі па ўсёй Беларусі, якія б прымалі бляшанкі і бутэлькі па фіксаванай цане (арыенціровачна 20 капеек). Пасля ўкараненне сістэмы адклалі на 2021 год, пасля на 2024-й, а потым і зусім вырашылі адкласці яе ў вельмі далёкую шуфляду. Цяпер прыблізныя тэрміны запуску сістэмы — аж 2035‑ы (!!!) год. Прычым без ніякіх гарантый, вядома ж.

Каментары7

  • %
    10.07.2026
    Усе павінна спачатку прайсьці праз дупу ў гэтай краіне, а там магчыма - зусім не факт - нешта атрымаецца
  • Праўда
    10.07.2026
    %, здавалася б, сістэма адладжаная на Захадзе дзесяцігоддзямі. Перанось і карыстайся…
  • Гарамбуш
    10.07.2026
    Что почтоматы не смогли развиться, что бутылкоматы - при лукашенковской системе никогда ничего не будет работать

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць