Грамадства

Цэнтралізавана ўводзіць тараматы ў Беларусі пакуль не будуць

Тыя аўтаматы, якія ўжо паставілі ў гандлёвых аб'ектах і плануюць, — гэта ініцыятыва саміх гандлёвых сетак.

Фота: Tochka.by

Цэнтралізаванае ўкараненне дэпазітна-закладной сістэмы выкарыстанай тары ў Беларусі пакуль адкладаецца. Пра гэта паведаміла намесніца дырэктара прадпрыемства «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Надзея Арэшка, адказваючы на пытанні аб з'яўленні ў сетцы «Суседзі» аўтаматаў для збору тары, пішуць Мінск-навіны.

— Тыя аўтаматы, якія ўжо паставілі ў гандлёвых аб'ектах і плануюць, — гэта ініцыятыва саміх гандлёвых сетак, якія пазіцыянуюць сябе як экаадказных суб'ектаў. Гэта добра, і мы падтрымліваем гэта. Што тычыцца цэнтралізаванай устаноўкі тараматаў, гаворка ідзе пра дэпазітна-закладную сістэму, укараненне якой даўно абмяркоўваецца. Гэтая сістэма прысутнічае ў Нацыянальнай стратэгіі па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адкідамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі да 2035 года. Але пакуль рашылі, што цэнтралізаванае ўкараненне дэпазітна-закладной сістэмы пакуль трэба адкласці. Там вельмі шмат неўрэгуляваных пытанняў, — патлумачыла Н.Арэшка.

Паводле яе слоў, сістэма прадугледжвае ўзаемадзеянне вельмі многіх суб'ектаў: вытворцаў тавараў і тары, імпарцёраў, гандлёвых сетак і цэнтралізаванага органа, які б каардынаваў усю гэтую дзейнасць.

— Акрамя гэтага, стварэнне даступнасці гэтай сістэмы для насельніцтва патрабуе вельмі вялікіх інвестыцый. Сёння прыярытэт зрушыўся ў развіццё існуючай інфраструктуры абыходжання з адкідамі, і інвестыцыі накіроўваюцца туды. Да пытання цэнтралізаванага ўкаранення дэпазітна-закладной сістэмы плануецца вярнуцца пазней, — паўтарыла Надзея Арэшка.

Учора стала вядома, што такія тараматы (фандаматы) ставяць у сетцы крамаў «Суседзі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць