Усяго патроху88

У Празе адкрыўся хостэл пад бел-чырвона-белым сцягам

У першым беларускім хостэле ў Празе гучыць беларуская мова і падаюць беларускія стравы. Над уваходам — бел-чырвона-белы сцяг. Гэта першае месца такога кшталту ў Чэхіі.

Гаспадыня хостэлу — ураджэнка Беларусі. Пераехала ў Прагу 8 гадоў таму. Даўно марыла адчыніць свой хостэл. У верасні арэндавала 3-павярховы катэдж, сама зрабіла рамонт. Размаўляе прынцыпова па-беларуску. У хостэле ўжо жывуць некалькі чалавек — студэнты з Беларусі і Украіны. Даглядае парадак пёс Чыкаціла. Гаспадыня тут — і прыбіральшчыца, і кухарка, і сакратарка.

Ёсць аднаасабовыя, двухасабовыя, шасціасабовыя пакоі. Гаспадыня запрашае прайсці на кухню. У меню — беларускія стравы: дранікі, аладкі, салата аліўе. Эксклюзіў хостэла — беларускае сала.

Для беларусаў — зніжкі. За ноч — 250 кронаў (каля 10 еўра). Для расейцаў, украінцаў — 400 кронаў. Сняданак — 50 кронаў (2 еўра). Гаспадыня разьлічвае на беларускіх студэнтаў, ім яна плянуе здаваць спальныя месцы па 4—5 тысячаў кронаў на месяц (200—250 даляраў).

Аляксей Францкевіч, лідар «Саюзу за мадэрнізацыю», зарэгістраванага ў Чэхіі, лічыць, што хостэл можа служыць месцам правядзення беларускіх мерапрыемстваў. Паводле яго, у хостэле могуць спыняцца не толькі студэнты, але і музыкі, акторы, а таксама палітуцекачы з Беларусі.

Адрас: Jižní II 3112/4, Praha 4, 141 00 Praha, Záběhlice

Каментары8

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

ЗША адправілі касмічны карабель з астранаўтамі на Месяц11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць