Здарэнні55

МММ перастаў вяртаць грошы беларускім укладчыкам

Ні ўкладзеныя, ні абяцаныя працэнты з бонусамі.

«Да 15 чэрвеня ўведзены рэжым спакою. На сайце там у правілах напісана, што ўсе выплаты спыняюцца да 15 чысла», — кажуць па тэлефоне ўкладчыку Вадзіму, які дзеля эксперымента ахвяраваў 20 долараў.

Яшчэ тыдзень таму яму абяцалі, што ніякіх праблем не прадбачыцца і грошы можна забраць у кожны момант:

«Не варта панікаваць. Ніякі рэжым не ўводзіўся. Нейкую паніку проста разводзяць. Зараз і СМІ будуць пісаць, што ўсё развалілася. Насамрэч усё нармальна, проста цяпер грошы будуць ляжаць на рахунку ў кожнага чалавека. Цяпер грошы будуць у кожнага на сваім рахунку», — казалі ў МММ тыдзень таму.

Тады МММ знізіла стаўкі па ўкладах да 10 працэнтаў у месяц, але новыя ўклады ўжо трэба было рабіць на свой асабісты рахунак, адмыслова дзеля гэтага адкрыты ў банку.
Але цяпер, калі людзі пачалі забіраць грошы, выплаты спынілі.

«Пачалася паніка. Там у правілах напісана, трэба было іх чытаць. Ён увёў рэжым спакою, каб піраміда не развалілася. Каб людзі адумаліся, спыніліся. Таму пакуль да 15 чэрвеня выплаты спыненыя. Што там далей будзе — паглядзім. Спадзяемся, што ўсё будзе добра», — кажуць нашаму ўкладчыку, які хоча хутчэй забраць свае грошы.

Але чамусьці зусім не верыцца, што нешта будзе. Хіба ў кіраўніцтве піраміды не разумеюць, што калі 15 чэрвеня пачнуцца выплаты, то народ зноў пабяжыць забіраць грошы?

А пакуль усім укладчыкам на пошту прыйшлі прапановы ўступіць у новую піраміду. Ужо міжнародную, дзе прыбыткі абяцаюць яшчэ большыя, але… там ужо трэба за ўваходжанне заплаціць рэальныя 55 баксаў! А Маўродзі стварае МММ-2012, каб выплачваць грошы за МММ-2011, які ўжо амаль развальваецца.

Сяргей з Мінска, напрыклад, мае ў МММ не малыя грошы. Праўда, хлопец спадзяецца іх забраць пасля 15-га чэрвеня.

«Ну, у мяне недзе 400 долараў там, але да 15 чэрвеня рэжым цішыні».

У Следчым камітэце Беларусі Еўрарадыё і ашуканым укладчыкам параілі пісаць заявы.

Магчыма, прызнаюць пацярпелымі — тады могуць пачаць разбірацца. Але ці атрымаецца нешта вярнуць, калі ўсе грошы з Беларусі МММ даўно перавяла ў Расію і Украіну?..

Тым часам мы паспрабавалі ўступіць у новы МММ. З намі абяцалі звязацца хутка, але не зрабілі гэтага

Каментары5

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць