Музыка4545

Генпракуратура забараніла Сяргею Шнураву мацюкацца ў Мінску

І забараніла правядзенне ў Мінску канцэрта шведскага гурту Marduk.

Генеральная пракуратура забараніла правядзенне ў Мінску канцэрта шведскага гурту Marduk, які павінен быў адбыцца 22 мая ў клубе Re:Public.

Пра гэта 14 мая журналістам паведаміў начальнік упраўлення Генпракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Павел Радзівонаў.

«Група вызнае сатанізм. Нічога агульнага з творчасцю гэта не мае. Гэта здзек з хрысціянскіх каштоўнасцяў, яны прапаведуюць ідэі смерці, трэцяга рэйха. Творчасць носіць абсалютна дэструктыўны характар. Гэта сатаністы, у любым цывілізаваным грамадстве гэта павінна быць забаронена. Тое, што яны робяць, пераходзіць усякія межы», — сказаў прадстаўнік Генпракуратуры.

Ён нагадаў, што мерапрыемствы, на якіх можа прапагандавацца міжнацыянальная і міжканфесійная варожасць, у Беларусі забаронены.
Дырэкцыі клуба Re:Public вынесена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства. Разам з гуртом Marduk у клубе павінны выступіць яшчэ чатыры замежныя гурты. Іх выступленні не забараняліся, аднак арганізатары папярэджаны аб тым, што ў выпадку парушэння заканадаўства агульны канцэрт можа быць спынены, зазначыў прадстаўнік Генпракуратуры.

Радзівонаў таксама паведаміў, што афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства Генпракуратурай вынесена арганізатарам канцэрта «Групы Ленінград», які павінен адбыцца 18 мая ў адной з самых папулярных забаўляльных устаноў Мінска.
У якой канкрэтна, прадстаўнік пракуратуры гаварыць адмовіўся, не жадаючы рабіць ёй рэкламу.

Разам з тым ён звярнуў увагу на тое, што лідар «Ленінграда» Сяргей Шнураў выкарыстоўвае ў тэкстах сваіх песень нецэнзурную лаянку, што не магло не застацца без увагі галоўнага нагляднага органа краіны.

Радзівонаў нагадаў, што нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы кваліфікуецца як хуліганства і да адміністрацыйнай адказнасці могуць быць прыцягнуты як сам выканаўца, гэтак і арганізатары канцэрта.
Паводле яго слоў, арганізатары абавязаліся правесці адпаведную гутарку са Шнуравым, «каб не дапусціць мату са сцэны». «Гэта пытанне не толькі выканання заканадаўства, але і маральнага стану нашага грамадства. Нашы дзеянні маюць цывілізаваны забараняльны характар, мы не прэтэндуем на цэнзараў», — сказаў Радзівонаў.

Ён паведаміў, што Генпракуратура звярнула ўвагу камітэта па культуры Мінгарвыканкама на неабходнасць належнага кантролю за такімі канцэртамі, «не замахваючыся на свабоду творчасці».

Каментары45

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць