Музыка22

Памёр стваральнік фолк-року

Леван Хэлм быў вакалістам легендарных The Band.

19 красавіка ў 71-гадовым веку памёр легендарны амерыканскі музыка Леван Хэлм — адзін са стваральнікаў і вакалістаў гурта The Band, аднаго з самых уплывовых у амерыканскай гісторыі.

The Band у пачатку творчага шляху былі гуртом Боба Дзілана, але пры канцы 60-х пусціліся ў вольнае плаванне.

Менавіта тады музыкі выдалі два альбомы, якія сталі класікай рок-музыкі і пачаткам такога кірунку як фолк-рок — Music from the Big Pink і The Band.

Пасля быў выступ на легендарным Вудстоку, яшчэ з сем альбомаў і пагалоўнае захапленне гуртам ад усіх музычных крытыкаў ЗША і Еўропы.

Леван Хэлм быў не проста бубначом, але таксама і вакалістам — менавіта ён спявае дзве галоўныя песні ў гісторыі гурта The Night They Drove Old Dixie Down і The Weight —
на апошнюю зрабілі каверы ўсе больш-менш значныя амерыканскія артысты, што працуюць з фолк-рокам і соулам.
Апошні канцэрт гурта, які адбыўся ў 1976 годзе, здымаў рэжысёр Марцін Скарсэзэ — у выніку фільм «Апошні вальс» стаў сапраўднай класікай канцэртаў на відэа.

Пасля лёс раскідаў удзельнікаў гурта па розных праектах,

Леван Хэлм працягваў запісваць альбомы са сваімі любімымі песнямі, а таксама з каверамі на класічныя творы. Звышпродажаў кружэлкі не дасягалі,
але разбіраліся аматрамі фолк-року.

Ад канца 90-х Леван Хэлм пакутваў ад рака горла і нават перамог яго, пасля чаго запісаў адразу два альбомы і прыдумаў новы від канцэртаў — усе, хто хацеў паслухаць Хэлма і ягоны гурт не ў вялікіх залах, маглі прыехаць да яго дадому ў Вудсток, дзе гурт выступаў раз на тыдзень.

Аднак зусім нядаўна хвароба да Хэлма вярнулася. 19 красавіка музыкі не стала.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?2

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?2

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць