Памятны знак на гэтым месцы будзе адкрыты ў 17:50.
Раніцай 11 красавіка 2012 на ўваходзе на станцыю метро «Кастрычніцкая» каля мемарыяльнай шыльды ў памяць пра ахвяр тэракту з’явіліся першыя кветкі. Памятны знак на гэтым месцы будзе адкрыты ў 17:50.
За ўскладаннем кветак пільна сочаць спецназаўцы. Яны правяраюць дакументы. Фатаграфаваць дазваляюць пры наяўнасці журналісцкага пасведчання. Пытаюць, як доўга вы збіраецеся знаходзіцца тут.
На уваходах у метро дзяжураць міліцыянты ў форме і асобы ў цывільным. На станцыі «Кастрычніцкай» пануе маўчанне. Чутна толькі рэклама.
Сёння — гадавіна тэракта ў мінскім метро: прысуд выкананы, пытанні засталіся.
-
«Ежа на могілках — так было заўсёды». Гісторык пра традыцыі памінальнага стала ў беларусаў
-
«Паставілі на лічыльнік яшчэ ў турме». Ігар Карней расказаў, чым скончылася гісторыя з судовымі выканаўцамі і штрафамі
-
87 рублёў заробку і асаблівыя ўмовы для некаторых студэнтаў. Выкладчык БДУІР звярнуўся да Лукашэнкі
Каментары