Улада11

Ці могуць улады узаконіць «спіс невыязных»?

Існуючае заканадаўства не прадугледжвае існаванне такіх спісаў, адзначае юрыст Валянцін Стэфановіч.

Ці сапраўды ўлады гатовыя будуць дэ-факта ўвесьці сьпісы невыязных зь Беларусі ці гэта пакуль толькі новая тактыка перашкодаў для дзейнасьці апазыцыйных актывістаў? Ці могуць улады пайсьці на тое, каб унесьці адпаведныя зьмены ў заканадаўства? На гэтыя пытаньні адказвае праваабаронца-вясновец Валянцін Стэфановіч.

Радыё Свабода: Апошнія паведамленьні пра тое, што Анатоль Лябедзька ня быў выпушчаны з тэрыторыі Беларусі, Аляксандар Дабравольскі быў дагледжаны і высаджаны з цягніка на шляху зь Літвы ў Беларусь. Ці можна сказаць, што тактыка ўладаў палягае ў тым, каб псыхалягічна ціснуць на апазыцыйных актывістаў у тым ліку і такім чынам? Бо ўлады афіцыйна адмаўляюць наяўнасьць нейкага «сьпісу невыязных»...

​​Стэфановіч: Я б сказаў, што з аднаго боку, тут нічога новага няма. Сьпісы на мяжы існуюць даўно, і мы заўсёды адзначалі, што ўлады выкарыстоўваюць пэўныя рэчы для кантролю за перамяшчэньнем пэўных грамадзянаў паводле палітычных матываў.

Я сам асабіста быў паўтары гады ў такім сьпісе, і пераезд мяжы звычайна суправаджаўся пільным наглядам рэчаў і транспартных сродкаў.

Але апошнія падзеі супалі з інфармацыяй пра тое, што ўладамі нібыта рыхтуецца сьпіс са 108-мі чалавек, якім будзе абмежавана права на выезд. Але законна гэта зрабіць немагчыма. Існуючае заканадаўства не прадугледжвае такіх падставаў.

Радыё Свабода: Але мы ведаем, што часам, калі ўладам нешта не дазваляе рабіць закон, яны рабілі гэта дэ-факта, а ўжо потым прымалі закон, які апраўдваў гэтыя дзеяньні. Напрыклад, закон не дазваляў затрымліваць людзей, якія проста пляскаюць у далоні на вуліцах — улады гэта рабілі, але ўжо потым прынялі закон пра забарону «дзеяньня альбо бязьдзеяньня». На гэты раз улады, здаецца, не зьбіраюцца прымаць ніякага акту наконт «нявыезду». Яны баяцца, што гэта будзе настолькі абуральным, што выкліча нездавальненьне ня толькі апазыцыі,але і простых людзей?

Стэфановіч: Па-першае, мы ня ведаем, што зьбіраюцца рабіць улады. Калі я камэнтаваў наконт сьпісаў, я падкрэсьліваў, што

сёньняшняе заканадаўства не дапускае такіх падставаў.
Там ёсьць пералік законных падставаў для часовага абмежаваньня права на выезд, і гэты пералік завершаны, ён не падлягае больш шырокаму тлумачэньню.

Але пры жаданьні ўлады могуць унесьці зьмены і падагнаць заканадаўства пад канкрэтныя патрэбы. І мы вельмі шмат бачылі такіх прыкладаў. Той жа закон аб дактыляскапіі. Уладам трэба было правесьці масавую дактыляскапію, але закон такой магчымасьці не даваў. Тады былі ўнесены адмысловыя зьмены, што ўсе ваеннаабавязаныя павінны праходзіць дактыляскапію.

І гэта не адзіны прыклад.

Тыя ж зьмены ў заканадаўства пасьля маўклівых акцыяў пратэсту, зьмены ў Крымінальны кодэкс пасьля справы Бяляцкага, паказвае, што такое можа практыкавацца, калі закон будзе падганяцца пад канкрэтныя сытуацыі.

І ў прынцыпе такія зьмены могуць не закранаць «шырокія народныя масы», бо абмежаваньне права на выезд можа быць накіраванае на пэўную групу — апазыцыянэраў, праваабаронцаў.

Каментары1

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць