Мядзведзеў даручыў «разгледзець законнасць і абгрунтаванасць прысуду Хадаркоўскаму»
Пра гэта ў панядзелак уранку з пазнакай «Тэрмінова» паведамілі расійскія інфармагенцтвы.
Учора ў Расіі прайшлі прэзідэнцкія выбары, на якіх, паводле афіцыйных звестак, Пуцін набраў каля 64% галасоў.
А ўранку панядзелка Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пералік даручэнняў па выніках сустрэчы з кіраўнікамі пазасістэмнай апазіцыі, сярод якіх змяшчаецца даручэнне Генпракуратуры прааналізаваць абгрунтаванасць прысудаў Міхаілу Хадаркоўскаму і Платону Лебедзеву, паведамляецца на афіцыйным сайце прэзідэнта Расіі.
Паводле тэксту дакумента, Мядзведзеў даручыў Генпракуратуры ў тэрмін да 1 красавіка 2012 «ва ўстаноўленым парадку правесці аналіз законнасці і абгрунтаванасці абвінаваўчых прысудаў суда ў дачыненні да грамадзян Расійскай Федэрацыі згодна з дадаткам». У дадатку пералічаны 32 імя, і ў гэтым спісе фігуруюць імёны Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева.
Акрамя таго, у спісе, апублікаваным на афіцыйным сайце прэзідэнта Расеі, змяшчаецца імя Сяргея Аракчэева, асуджанага
Адказным за выкананне гэтага даручэння прызначаны генпракурор Юрый Чайка.
Адначасова Дзмітрый Мядзведзеў даручыў Мінюсту на працягу 10 дзён падаць яму інфармацыю аб падставах адмовы ў рэгістрацыі Партыі народнай свабоды (ПАРНАС).
Каментары