Увод адзінай валюты ў Еўразійскім эканамічным саюзе стане магчымым не раней, чым будзе арганізавана Адзіная эканамічная прастора, паведаміў журналістам 18 лістапада ў Маскве міністр прамысловасці і гандлю Расіі Віктар Хрыстэнка, які ўзначаліць калегію Еўразійскай эканамічнай камісіі на найбліжэйшыя чатыры гады.
Паводле яго слоў, спачатку неабходна вырашыць задачы па стварэнні самога Еўразійскага эканамічнага саюза, а ўжо пасля ўтварэння Адзінай эканамічнай прасторы можа паўстаць пытанне і аб уводзе адзінай валюты. «Прэзідэнты пакуль гэта пытанне (пра адзіную валюту) не паставілі», — заўважыў Хрыстэнка
Каментары