Грамадства22

Мілінкевіча аштрафавалі на 2000 даляраў

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 25 студзеня прыняў рашэнне прысудзіць лідэру аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу штраф у памеры 4 650 000 беларускіх рублёў «за наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы».

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 25 студзеня прыняў рашэнне прысудзіць лідэру аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу штраф у памеры 4 650 000 беларускіх рублёў «за наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы».Суд адбываўся без Аляксандра Мілінкевіча.

Гэтае паседжанне было ўжо другім у справе. На першым паседжанні, якое адбылося 5 студзеня, суддзя прызнаў, што пратакол у дачыненні да Аляксандра Мілінкевіча складзены з парушэннямі і накіраваў на дапрацоўку. Новы пратакол, складзены фактычна праз паўтара месяца пасля мяркуемага парушэння закона, Аляксандр Мілінкевіч не прызнаў, і пазначыў, што ён складзены незаконна і з мэтай пакараць яго. Нягледзячы на гэта, суд прыняў рашэнне прызнаць Мілінкевіча вінаватым у наўмысным перасячэнні мяжы.

Нагадаем, што лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл 26‑29 лістапада 2006 году знаходзіўся з візітам Рызе, дзе прымаў удзел у саміце НАТА. Падчас вылету з Мінска памежнікі памылкова паставілі штамп у пашпарт сына, таксама Аляксандра. Заўважана гэта было толькі тады, калі палітык вяртаўся назад. Тады памежнікі і абвінавацілі Аляксандра Мілінкевіча ў наўмысным перасячэнні мяжы па несапраўдных дакументах.

Аляксандр Мілінкевіч мае намер падаць скаргу на рашэнне суда.

Паводле Milinkevich.org

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

«Тут дзеці адчуваюць сябе як у Беларусі». Чэмпіён свету па самба Сцяпан Папоў адкрыў спартыўны клуб ва Уроцлаве2

Расія на мяжы вычарпання грошай: дэфіцыт бюджэту за 4 месяцы ў паўтара раза перавысіў прагноз на цэлы год20

Што за жанчына ў пілотцы і з чырвона-зялёным сцягам накінулася на антыпуцінскі пікет у Барселоне? Яна з Гомеля20

У Год жанчыны Лукашэнка зняў жанчыну-мэра5

Прызначаны новы кіраўнік Гомеля5

Міліцыя заклікае не купляць старыя тэлефоны. Прычына можа выклікаць у вас новую фобію альбо смех14

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць