Меркаванні4949

Рэвалюцыя аказалася віртуальнай

Самая актыўнасць на гэты раз зафіксаваная ў Твітары. За некалькі хвілін да пачатку запланаванай акцыі стужка навін складалася з допісаў троляў.

Самая актыўнасць на гэты раз зафіксаваная ў Твітары. За некалькі хвілін да пачатку запланаванай акцыі стужка навін складалася з допісаў троляў.

Першая акцыя, запланаваная «Рухам будучыні» на 3 ліпеня, не адбылася, а дакладней, калі і адбылася, то ў сацыяльных сетках. У адноўленых фрагментах суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» — зацішша. Асноўная актыўнасць назіралася ў Твітары, асабліва ў суполцы . #minsk

За дзве гадзіны да пачатку параду ў Твітары пачалі рэгістравацца новыя карыстальнікі — адрозніць іх можна было па выяве: найчасцей гэта былі белыя яйкі на каляровым фоне.
Адначасова з’явіліся і іншыя «новыя карыстальнікі» — усе яны актыўнічалі выключна ў суполках, дзе вялася жывая трансляцыя з параду. «РБ (Рух будучыні) не прарвецца! Са святам, таварышы!». Тое, што яны займаюцца «тролінгам», ніхто з іх нават не адмаўляў.

За некалькі хвілін да пачатку запланаванай акцыі амаль уся стужка навін складалася з допісаў троляў.

Падчас прамовы прэзідэнта выявілася асноўная задача троляў — з рэгулярнасцю раз на дзве-тры хвіліны яны пачалі распаўсюджваць інфармацыю кшталту: «Зараз АМАП хапае людзей ля «Планеты!», «Пачаліся масавыя затрыманні і збіццё!». Такім чынам, калі па Твітары прайшла інфармацыя пра некалькіх затрыманых, нельга было сказаць дакладна ці гэта праўда, ці чарговая правакацыя.

У гэты самы час перыядычна адпісваліся з параду людзі, якія заклікалі адразу па з’яўленні на парадзе Лукашэнкі перакрыць праспект і пачаць у 12.00 забастоўку па ўсё краіне. На іх, дарэчы, рэагавалі гэтаксама як і на прыхільнікаў Лукашэнкі — імкнуліся ігнараваць. Звычайныя ж удзельнікі, якія пісалі ў Твітар з самога параду, былі ў разгубленасці — калі пачынаць хлопаць. У выніку ніхто не адказаў, а стужка проста напоўнілася запісамі «ШОС».

Аднак,

як толькі прамова скончылася, і «правакатары» і «прыхільнікі» пачалі знікаць са стужкі. Астатнія допісы былі ўжо хутчэй жартаўлівымі — кшталту «а закрываць парад будзе сама ротарная жатка».
Пры гэтым Твітар выдатна прадэманстраваў, наколькі розныя людзі цікавяцца тэмай «рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі»: акрамя «троляў» і «правакатараў», у абмеркаванні удзельнічалі і прадстаўнікі Міністэрства абароны (яны каментавалі парад праз афіцыйны рахунак у Твітары), і радыкальна настроеныя маладзёны, і аматары вайсковай тэхнікі, а таксама журналісты і фатографы. Мяркуючы па допісах, да вечаровай акцыі людзі цяпер ставяцца скептычна.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць