Культура77

У буйным нямецкім музычным часопісе зьявіўся артыкул пра беларускага рэпэра

Рэха беларускага рэпу дакацілася да Нямеччыны. Апошні нумар буйнога нямецкага гіп-гопавага часопісу «Backspin» прысьвячае цэлыя тры паласы лідэру гурта «ЧпБ», які выступае пад псэўданімам Кроў.

Рэха беларускага рэпу дакацілася да Нямеччыны. Апошні нумар буйнога нямецкага хіп-хопавага часопісу «Backspin» прысьвячае цэлыя тры паласы лідэру гурта «ЧпБ», які выступае пад псэўданімам Кроў. Аўтар матэрыялу, Інго Пэтц, якому ад верасьня не даюць візы ў Беларусь, даходліва тлумачыць неабазнаным чытачам беларускую рэчаіснасьць. Ілюстрацыі для артыкулу зрабіў фотажурналіст «Нашай Нівы» Андрэй Лянкевіч.

Мова – бадай, галоўны інструмэнт рэпу. У Беларусі з мовай – праблема. Дзякуючы артыкулу нават самыя апалітычныя нямецкія падлеткі ў бэйсболках ды абвіслых джынсах даведаюцца пра тое, чаму ў Беларусі прыцясьняецца беларуская мова і якое гэта мае дачыненьне да музыкі. Інакш кажучы, ненавязьлівая палітінфармацыя, якая, між тым, дае досыць глыбокае і, варта аддаць журналісту належнае, надзвычай дакладнае ўяўленьне пра жыцьцё беларускай апазыцыйнай моладзі. На думку аўтара, Кроў – не адзіны музыка пратэстнай хвалі, але ўнікальны паводле градусу палітызаванасьці сваіх тэкстаў.

Каментары7

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць