Улада

Што вы пішаце пра нас мы чытаць ня хочам

Журналістаў «Газеты Слонімскай» выклікалі ў пракуратуру. Вольга Шынкевіч й Мікола Канановіч далі тлумачэньні наконт сваіх публікацый, у якіх вялася гаворка пра цяжкае жыцьцё састарэлых людзей. Загадчыца аддзелу працы й сацыяльнай абароны райвыканкаму, Кацярына Руткоўская, абвінаваціла журналістаў у наўмысным скажэньні фактаў. Героі матэрыялаў падтрымалі раённую чыноўніцу.

Журналісты «Газеты Слонімскай» Вольга Шынкевіч й Мікола Канановіч давалі днямі тлумачэньні ў раённай пракуратуры па сваіх публікацыях, у якіх вялася гаворка пра цяжкае жыцьцё састарэлых людзей. Загадчыца аддзелу працы й сацыяльнай абароны райвыканкаму, Кацярына Руткоўская, абвінаваціла журналістаў у наўмысным скажэньні фактаў й зьвярнулася ў пракуратуру. Героі матэрыялаў падтрымалі раённую чыноўніцу.

83-гадовы сланімчанін, вэтэран вайны, на працягу некалькіх месяцаў чакаў, каб мясцовыя ўлады дапамаглі адрамантаваць дах на ягонай хаце. Мікола Канановіч выяжджаў да пэнсіянэра пасьля яго звароту ў рэдакцыю. А ў пракуратуры ён даведаўся зусім іншае:

(Канановіч:) «Ён нават напісаў такі ліст у райвыканкам, што да мясцовых уладаў ня мае ніякіх прэтэнзій. А датычна газэты – маўляў, не зразумеў, зь якой менавіта газэты да яго прыехалі, бо надта хутка нешта пыталіся». Дарэчы, дах на ягонай хаце, са слоў Канановіча, дагэтуль не адрамантаваны.

Журналістка Вольга Шынкевіч распавяла чытачам пра 80-гадовую Надзею Пясецкую, якая жыве ў паўразбуранай хаце, без сьвятла, сьпіць у адзеньні, не заўсёды можа дайсьці да крамы, а дапамагчы няма каму. Вольга нават прывезла бабульцы ад рэдакцыі харчоў й тая вельмі цешылася.

Пасьля публікацыі матэрыялу да спадарыні Пясецкай наведаліся супрацоўнікі сацыяльнага аддзела, спраўдзілі ўмовы яе жыцьця й сказалі, што забяруць яе ў дом састарэлых, а бабуля гэтага вельмі ня хоча таму й адмовілася ад таго, што раней распавядала журналістцы. Болей на парог сваёй паўразваленай хаты яна Вольгу Шынкевіч не пускае. Журналістка хоць й расхвалявалася, але хоча давесьці справу да канца.

(Шынкевіч:) «Вельмі хочацца напісаць пра тое, як часам здараецца, калі ты робіш дабро, а сытуацыя паварочваецца да цябе зусім дзіўным чынам».

(Канановіч:) «Я ў той дзень апошнім размаўляў са сьледчым Карытцам. Ён мне сказаў: «Шкада дарэмна патрачанага й вашага, й нашага часу».

Фота з сайту Газеты Слонімскай

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць