Як паведамляюць навукоўцы, 19 сакавіка Месяц наблізіцца да зямлі на адлегласць у 356 500 кіламетраў.
Звычайна між ім і Зямлёй — 384 000 км. Адбудзецца т.зв. месяцовы перыгей.
Такое збліжэнне адбудзецца ўпершыню ад 1992 года. Раней фазы збліжэння з Месяцам былі ў 1955, 1974, 1992 і 2005 гадах. Частка навукоўцаў звязвае гэтыя набліжэнні з экстрэмальнымі ўмовамі надвор’я, што пацягнулі за сабой маштабныя прыродныя катаклізмы.
Так, за два тыдні да перыгея ў студзені 2005-га здарыўся магутны цунамі ў Інданезіі, у якім загінулі тысячы людзей. У 1974 годзе падчас святкавання Раства ў Аўстраліі цыклон Трэйс спустошыў горад Дарвін.
Навукоўцы-скептыкі абвяргаюць падобныя прадказанні. Яны кажуць, што можна любы прыродны катаклізм падагнаць пад патрэбную дату і звязаць з каметай, Сонцам або Месяцам. Для іх хуткі перыгей — гэта, хутчэй, карысць для навукі. Навукоўцы змогуць лепш вывучыць спадарожнік. Месяц жа, на іх думку, здольны ўплываць толькі на адлівы і прылівы.
Каментары