Культура1313

У Калінінградзе дзейнічае ўніяцкі прыход Еўфрасінні Полацкай

У беларусаў Калінінграда з’явілася магчымасць наведваць беларускія уніяцкія богаслужбы. У 2010 годзе там быў створаны прыход Еўфрасінні Полацкай. Пра гэта паведаміў сябра Калінінградскага рэгіянальнага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства культуры» Расціслаў Шаховіч. Дакладнай даты стварэння прыходу няма. Пачалося ўсё з таго, што ўніяцкі святар з Санкт-Пецярбурга стаў прыяздаць ў Калінінград, каб праводзіць імшы.

«Мы даведаліся пра гэта ад аднаго з сябраў Беларускага таварыства культуры. І мы пачалі збірацца, уніяты або веруючыя беларусы, каб разам маліцца. І пасля з’явілася думка стварыць прыход, бо шмат беларусаў, якія б хацелі хадзіць ва ўніяцкі прыход, а яго няма, і яны хадзілі ў каталіцкі касцёл. Так на пачатку студзеня з’явіўся прыход», — распавёў Расціслаў Шаховіч.

Пакуль прыход не мае свайго будынка і службы праводзяцца кожныя другія выходныя ў будынку Каталіцкага прыхода Святога Сямейства (Калінінград, вул. Лесапільная, 72). Падчас апошніх богаслужбаў беларусы маліліся за палітвязняў і пацярпелых у выніку падзей 19 снежня ў Мінску.

Службы праводзіць айцец Кірыл, ён расеец па паходжанню, але вельмі добра ведае ўкраінскую і беларускую мовы.

«Калі прыходзяць толькі беларусы, то айцец Кірыл праводзіць службу толькі па-беларуску, калі прыходзяць і украінцы, то ён праводзіць службу па-беларуску і па-украінску, калі ёсць расейцы, то ён спрабуе зрабіць службу на трох мовах, — гаворыць Расціслаў Шаховіч. — Асноўныя малітвы праводзяцца на тых мовах, на якіх гавораць вернікі, якія прыйшлі. Беларусаў прыходзіць досыць шмат. Да прыкладу на першых імшах было 13–14 чалавек, але з іх было 10 беларусаў. Цяпер прыходзіць больш людзей. Мы плануем даць інфармацыю пра прыход у СМІ, развесіць абвесткі ў касцёлах, пратэстанцкіх і праваслаўных цэрквах у Калінінградзе».

Наконт перспектываў набыць свой будынак для прыходу ў Калінінградзе, айцец Кірыл гаворыць, што калі будуць прыходзіць людзі, то Пецярбургская парафія, да якой належыць Калінінград, дасць грошы, каб можна было збудаваць свой будынак, сваю царкву, паведаміў Расціслаў Шаховіч.

«Гэта значыць — усё залежыць ад нас, ад людзей, якія будуць туды прыходзіць і будуць развіваць гэта ў Калінінградзе», — гаворыць Расціслаў.

ліжэйшыя богаслужбы пройдуць 19 і 26 сакавіка. Апошняя сустрэча будзе прымеркавана да адзначэння Дня Волі. Адбудзецца малітва за ўсіх беларусаў.

Дакладны час, калі будуць праводзіцца богаслужбы, можна даведацца ў Беларускім таварыстве культуры.

Ігар Шаховіч, старшыня Беларускага таварыства культуры: тэл.: 906217591, siakera @ mail.ru

Каментары13

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Прызначаны новы кіраўнік Гомеля5

Міліцыя заклікае не купляць старыя тэлефоны. Прычына можа выклікаць у вас новую фобію альбо смех14

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе14

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць