Культура44

Барадулін быў шостым у неафіцыйным сьпісе прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію

У неафіцыйным сьпісе прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры Рыгор Барадулін заняў шостае месца, тым самым абыйшоўшы вялікую колькасьць вядомых у сьвеце прэтэндэнтаў.

У неафіцыйным сьпісе прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры Рыгор Барадулін заняў шостае месца, тым самым абыйшоўшы вялікую колькасьць вядомых у сьвеце прэтэндэнтаў.

Вылучэньне Барадуліна падтрымала рада Саюза беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі і Расейскі ПЭН-цэнтры і шэраг іншых арганізацыяў. Творчасьць паэта была прадстаўлена кнігай духоўнай паэзіі «Ксты», якую пераклала чэская паэтка Францішка Сокалава.

Між іншым цікава, што беларуская літаратура ў спісе прэтэндэнтаў на ўзнагароду была прадстаўлена яшчэ Сьвятланай Алексіевіч, якая вылучаная Шведзкім ПЭН-цэнтрам. А некалькі год таму ў прэтэндэнцкім шэрагу называўся і Васіль Быкаў. Трэба адзначыць, што, у прынцыпе, імёны прэтэндэнтаў на Нобеля трымаюцца ў сакрэце, у тым ліку і пасьля абвяшчэньня ляўрэата. Пра шостае месца Барадуліна паведаміў кіраўнік ТБМ Алег Трусаў.

Сам паэт і ня марыць аб атрыманьні прэміі, і ў гэтай, здавалася б, асабістай справе думае пра Беларусь і турбуецца пра ўзняцьцё беларускага пытаньня ў свеце:

«Я быў вельмі спакойны да гэтага, і не таму, што фігуруюся, як гаварыў Караткевіч, але таму, што ведаю, што прэміі гэтае мне ня будзе. А згадзіўся я ў гэтым коле круціцца, каб сьвет пачуў пра Беларусь, што вось і беларусы на нешта прэтэндуюць, што наша мова прэтэндуе. Мне больш за ўсё спадабалася ў гэтай гісторыі, як унучка Дамінічка сказала, што калі дзеда атрымае прэмію, мы тады рамонт у кватэры зробім», - кажа паэт у інтэрв’ю Радые «Свабода».

З нашых суседзяў Нобелеўскай літаратурнай прэміі не маюць, як і мы, літоўцы, латышы ды ўкраінцы. А вось польскім і расейскім пісьменьнікам яе давалі ажно некалькі разоў. А часцей за ўсіх літаратурнага Нобеля бралі французы – 12 разоў, амэрыканцы – 10, ангельцы – 8, немцы – 7.

Нобелеўская прэмія – штогадовая ўзнагарода, названая ў гонар яе заснавальніка, шведзкага вынаходніка і прамыслоўца Альфрэда Нобеля (1833-1896). Прэмія прысуджаецца за працы ў вобласьці фізыкі, хімі, фізыалёгіі або мэдыцыны, літаратуры, эканомікі, а таксама за дзейнасьць па ўмацаваньні міру. Галоўнымі крытэрамі пры абраньні кандыдатаў на ўзнагароду зьяўляюцца найноўшыя дасягненьні альбо ранейшыя працы, у тым выпадку, калі іх значнасьць стала відавочная пазьней. Усё прэтэндэнты, за выключэннем пайшоўшых з жыцьця, застаюцца сярод кандыдатаў на атрыманьне прэміі, нават калі іх імя ня было названае сярод ляўрэатаў па выніках мінулага году. Усяго за ўвесь час існаваньня прэміі з 1901 года яе атрымалі 102 чалавекі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

«Тут дзеці адчуваюць сябе як у Беларусі». Чэмпіён свету па самба Сцяпан Папоў адкрыў спартыўны клуб ва Уроцлаве2

Расія на мяжы вычарпання грошай: дэфіцыт бюджэту за 4 месяцы ў паўтара раза перавысіў прагноз на цэлы год20

Што за жанчына ў пілотцы і з чырвона-зялёным сцягам накінулася на антыпуцінскі пікет у Барселоне? Яна з Гомеля20

У Год жанчыны Лукашэнка зняў жанчыну-мэра5

Прызначаны новы кіраўнік Гомеля5

Міліцыя заклікае не купляць старыя тэлефоны. Прычына можа выклікаць у вас новую фобію альбо смех14

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць